Сумуюць камерсанты
Адчувальна ўпалi даходы ў мастоўскiх камерсантаў, якiя займаюцца гандлем.
На iх думку гэта звязана з затрымкамi выплаты заробкаў як для прадстаўнiкоў бюджэтнай сферы, так i для рабочых i калгаснiкаў. Людзi практычна не маюць грошай, таму i зацiх гандаль. Дарэчы, гандаль знiзiўся не толькi ў камерсантаў, але i ў дзяржаўных крамах. Так, па словах аднаго ўладальнiка прыватнай крамы, за апошнi тыдзень сакавiка яго гандлёвы абарот скарацiўся ў тры разы.
Я.ПАЛУБЯТКА
|