Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Бітва за заробак

У касе мастоўскага прадпрыемства «Мастыдрэў» падчас атрымання заробку натоўп людзей разбiў шкляную ветрыну.

З тым, каб супакоiць людзей тэхнiчны дырэктар прадпрыемства Новiкаў узлез на стол i зверху спрабаваў супакоiць рабочых, аднак на яго нiхто не звяртаў увагi. Давялося выклiкаць ахоўнiкаў прадпрыемства, якiя змаглi заблакаваць падыход да вакенца касы.

Напружанне працягвалася некалькi гадзiнаў, некалькi рабочых у даўцы страцiлi прытомнасць. Прычыны сiтуацыi ў несвоечасовай выплаце заробкаў. Звычайна яго выплочваюць да дзесятага кожнага месяца, але ўжо звычайнай справай стала затрымка выплаты заробкаў. Больш таго, заробак рабочага на гэтым прадпрыемстве складае ад 50 да 60 тысяч рублёў. Народ, зразумела, пачынае хвалявацца, паколькi жыць няма за што.

Я.ПАЛУБЯТКА

Назад