Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Пагоня ўжо ў прыбіральні

Пасля рэферэндума 1995 года дзяржаўная сiмволiка Рэспублiкi Беларусь была заменена новай. Бела-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня» – забаранiлi.

Днямi ў адной з прыбiральняў Гродна, што ў цэнтры горада, знайшлi тоўсты стос афiцыйных бланкаў аддзела унутраных спраў Ленiнскага райвыканкама. Нехта акуратна паклаў iх там для выкарыстання пры патрэбе наведвальнiкаў.

Датуюцца бланкi 90-мi гадамi, iх, вiдавочна, не паспелi выкарыстаць i знайшлi iншае прымяненне. З гэтага можна смяяцца, аднак смяяцца не хочацца. Пасля памятнага рэферэндуму 1995 года знiклi не толькi афiцыйныя бланкi з Пагоняй, знiклi сцягi, пячаткi, шыльды, знiклi цэшкi з выявай Пагонi на мiлiцэйскiх i вайсковых какардах i iншая сiмволiка. Дзяржава, а дакладней новая ўлада, пусцiла грошы падаткаплацельшчыкаў на друкаванне новых бланкаў i замену сiмволiкi. Памятаецца, як перад рэферэндумам, А.Лукашэнка крычаў, што на гэта не спатрэбiцца сродкаў, паколькi дастаткова было змянiць некалькi пячаткаў. У прыбiральню, калi хочаце, пайшло тады ўсё нашае мiнулае. Нiхто не здолеў яго адстаяць. Зрэшты, мы пра яго нiчога i не ведалi, i ведаць не хацелi. А што прыйшло нам на змену. Потым, як аказалася, пусцiлi па ветру не толькi мiнулае, а i сучаснае. У 1994 годзе сярэднi заробак у краiне складаў 93 даляры, а што зараз..., хто-небудзь можа адказаць? Разрабаваныя заводы, фабрыкi, гiбеючыя калгасы i саўгасы, недаступныя кошты на прадукты, запалоханыя паўгалодныя людзi – вось што зараз. Як сцвярджаюць псiхолагi: у кожны ўчынак чалавек прыходзiць з усiм сваiм мiнулым. У нас, як высветлiлася, яно вельмi кароткае – з 1917 года. Ды i тое збудаванае на гулагах, калгаснай сiстэме, тэлефонным праве, кэдэбiсцкiх стукачах, заеўшайся наменклатуры i местачковым хамстве.

У 1995 годзе мы кiнулi ў прыбiральню святое, тое, што на працягу 700 гадоў было святым для нашых продкаў. Але гэта не праходзiць безпакарана. Цяпер кiдаюць нас, i, дарэчы, невядома яшчэ ў якую прыбiральню.

М.КАРНЕВIЧ

Назад