Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

А.Пяткевіч адзначыў 70-гадовы юбілей

На чарговым пасяджэннi клуба «Паходня» у Гродне ўрачыста адзначалi на мiнулым тыднi 70-гадовы юбiлей вядомага лiтаратурнага дзеяча, крытыка, выкладчыка Гродзенскага Дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Я.Купалы Аляксея Мiхайлавiча Пяткевiча.

Як узгадаў старшыня «Паходнi» М.Таранда, 15 гадоў таму, калi быў утвораны клуб, Аляксей Мiхайлавiч стаў першым яго ганаровым госцем.

Данута Бiчэль-Загнетава, распавядаючы пра мiнулае Аляксея Пяткевiча, паставiла яго ў адзiны шэраг з А.Карпюком i В.Быкавым. Яна ўзгадала аб так званай справе лiтаратараў 1974-76 гадоў падчас якой i Аляксей Мiхайлавiч прыследаваўся камунiстычнымi уладамi. Аднак зламаць тады яшчэ маладога лiтаратара не ўдалося.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Ратуша» А.Мiлiнкевiч зазначыў, што А.Пяткевiч – гэта асоба без якой цяжка ўявiць Гродна, «гэта як бы наш гонар i сумленне». Юбiляр жа, у гэты вечар больш маўчаў, прымаў падарункi i вiншаваннi, слухаў вершы i песнi. Пасля заканчэння мерапрыемства ставiў аўтографы ахвотным на сваёй апошняй кнiзе «Людзi культуры Гродзеншчыны», якая выйшла з друку напярэдаднi ягонага юбiлею i якой было аддадзена шмат гадоў працы.

М.КАРНЕВIЧ

Назад