Творчая моладзь – ХХІ стагоддзю
У Гродне 16 красавiка распачаўся III агульнабеларускi адкрыты фестываль фартэпiяннай музыкi «Творчая моладзь – ХХI стагоддзю», што працягнецца да 20 красавiка.
Удзел у конкурснай праграме бяруць выхаванцы сярэднiх навучальных установаў Беларусi, а таксама госцi з Польшчы, Нямеччыны, Аўстрыi i Расii. Праграма фэстывалю прадугледжвае канцэрты фартэпiянных твораў лаўрэатаў I i II конкурсаў, а таксама наладжанне канферэнцыi Беларускай асацыяцыi педагогаў фартэпiяна.
«Радыё Рацыя»
|