Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Зварот недзяржаўных

Беларуская асацыяцыя журналiстаў патрабуе ад уладаў спынiць пераслед незалежных СМI.

«У Беларусi ўзмацняецца цiск на незалежны друк, – адзначаецца ў дакумэнце. – Найбольш пашырана сёння эканамiчная дыскрымiнацыя: для рэдакцыяў недзяржаўных газэт вызначаюцца завышаныя тарыфы на распаўсюджанне, экспэдыяванне, перасылку i дастаўку пэрыёдыкi. Рэдакцыi як суб’екты гаспадарання маюць iстотныя страты, i iх далейшае iснаванне знаходзiцца пад сур’ёзнай пагрозай». Такую сытуацыю БАЖ расцэньвае «як грубае парушэнне артыкулу 13 Канстытуцыi Беларусi, якая гарантуе ўсiм роўныя правы на гаспадарчую дзейнасць». Аўтары звароту патрабуюць ад уладаў «спынiць злоўжыванне манапольным становiшчам Рэспублiканскага дзяржаб’яднання «Белпошта» пры фармаваннi тарыфаў, прызнаць за незаконныя рашэннi Мiнсувязi й Мiнэканомiкi аб рэгiстрацыi гэтых тарыфаў, а таксама стварыць умовы для свабоднага i раўнапраўнага развiцця альтэрнатыўных сыстэмаў распаўсюду друкаванай прадукцыi». Зварот БАЖ, пад якiм падпiсалiся галоўныя рэдактары 31 незалежнага выдання, накiраваны ў вышэйшыя дзяржаўныя iнстанцыi Беларусi, а таксама прадстаўнiку АБСЭ па свабодзе сродкаў масавай iнфармацыi Фраймуту Дувэ.

Да зварота далучылiся таксама i тры гродзенскiя газеты – «Биржа информации», «Пагоня», «Glos z-nad Niemna».

Назад