Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«Правінцыя» завітала ў правінцыю

Прэзентацыя новага лiтаратурнага часопiса «Правiнцыя» адбылася ў штаб – кватэры БНФ. Першы i на гэты час адзiны нумар яго выйшаў у сакавiку 2000 году.

Часопiс выходзiць на Беласточынне i, як сказаў яго галоўны рэдактар А.Максiмюк: «Правiнцыя – гэта супольны праект маладога пакалення беларусаў Беластока i маладога пакалення беларускiх пiсьменнiкаў».

Мэта гэтага беларускамоўнага часопiса – сабраць пад сваёй вокладкай творы розных правiнцыйных аўтараў i зрабiць пэўную альтэрнатыву ўсiм выдавецтвам Мiнску.

Часопiс прадстаўлялi i яго рэдактар, i гродзенскiя лiтаратары, творы якiх сабраны ў «Правiнцыi». Паэты Ю. Гуменюк, А. Брусевiч, Э. Мазько чыталi свае вершы, а гродзенскi журналiст С. Астраўцоў разважаў над тым, што Гродна ўсё ж з’яўляецца лiтаратурнай сталiцай. Адметна, што Гродзеншчына ў часопiсе прадстаўлена больш шырока за iншыя рэгiёны.

Акрамя твораў гродзенскiх аўтараў у «Правiнцыi» можна знайсцi працы такiх вядомых сучасных беларускiх творцаў, як Алеся Аркуша з Полаччыны, Вiнцэся Мудрова, а таксама пераклады Яна Максiмюка, вядомага ў Польшчы перакладчыка i сучасную польскую прозу i паэзiю.

Напрыканцы сустрэчы галоўны рэдактар выказаў спадзяванне, што другi нумар «Правiнцыi» выйдзе напачатку 2002 году.

Вольга КАМЯГIНА

Назад