Масты
Начальства заспелі на гарачым
Алег Серада, выконваючы абавязкi начальнiка Мастоўскай мiжраённай iнспекцыi рыбаховы, разам з егерамi Мележекам i Iванчыкам быў затрыманы супрацоўнiкамi мiлiцыi за ўдзел у бракан’ерстве.
У iх аўтамашыне было знойдзена 216 кг свежай рыбы. I гэта ў той час, калi рыбалка забаронена, паколькi iдзе нераст. Узбуджана крымiнальная справа.
Я.ПАЛУБЯТКА
|