Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

З’ездзіў на ўсебеларускі сход – атрымай тэлевізар

У пачатку траўня ў Ашмянскi выканкам былi выклiканыя мясцовыя прадпрымальнiкi.

Улады звярнулiся да iх з просьбай дапамагчы калгасам пры закупцы саляркi. Частка грошай мусiла пайсцi таксама на дапамогу малазабяспечаным сем’ям. Прадпрымальнiкам прапаноўвалi ўнесцi на адпапведны рахунак суму, эквiвалентную прыблiзна 150 далярам. На просьбу некаторых бiзнэсменаў даць адрасы гэтых сем’яў, каб дапамагчы персанальна, чыноўнiкi ветлiва адмаўлялiся. Сродкi былi сабраныя. Але ўзгадалi пра iх прадпрымальнiкi пасля Другога ўсебеларускага народнага сходу. Дэлегатам ад Ашмянаў, а гэта 11 чалавек, былi ўручаныя падарункi – тэлевiзары. У прадпрымальнiкаў узнiклi пытаннi: з якiх фондаў улады, якiя прасiлi грошы на пасяўную, робяць такiя дарагiя падарункi? Адказу на iх яны пакуль не атрымалi.

ВАRC

P.S.Рэдакцыi стала вядома, што падобныя падарункi атрымалi i iншыя дэлегаты Сходу ва ўсёй Гродзенскай вобласцi.

Назад