Аскірку абвясцілі вусную заўвагу
Лiдар «Маладой Грамады» Валянцiн Аскiрка суддзёй Ленiнскага раёна Гродна вызвалены ад адказнасцi за нязначнае правапарушэнне. Яму абвясцiлi вусную заўвагу.
Нагадаю, што В.Аскiрка быў затрыманы 1 мая на плошчы Ленiна падчас святочнага мiтынга i прымусова дастаўлены ў аддзяленне мiлiцыi. Затрымана ў той дзень было каля 20 чалавек, але пратакол аб парушэннi правапарадку склалi толькi на В.Аскiрку. У судзе аднак высветлiлася, што нiхто са сведкаў не мог пацвердзiць таго, што напiсана ў мiлiцэйскiм пратаколе: лаянка з ветэранамi, непадпарадкаванне мiлiцыi... Сiтуацыя выглядала так, што некалькi сталых людзей падыйшлi да людзей з бел-чырвона-белым сцягам i пачалi да iх чапляцца. В.Аскiрка таксама толькi далучыўся да кампанii i збiраўся дастаць з сумкi плакат i разгарнуць яго. Але ў гэты момант падыйшлi мiлiцыянты, якiя прымусова пацягнулi хлопца ў пастарунак, не жадаючы яго выслухаць.
Дарэчы, у судзе сярод сведак былi i выкладчыкi гродзенскага унiверсiтэта, дзе працуе i В.Аскiрка.
М.М.
|