Бібліятэка вам даруе. Толькі тыдзень
Ужо трэцi год запар Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага праводзiць акцыю «Дзень даравання запазычанасцяў».
У мiнулым годзе тэрмiн правядзення акцыi павялiчыўся да тыдня для таго, каб большая колькасць наведвальнiкаў магла прынесцi бiблiятэчныя кнiгi без аплаты штрафу. Штраф, дарэчы, паводле закону «Аб бiблiятэчнай справе» складае 1% ад мiнiмальнага заробку цi 57 рублёў за дзень пратэрмiноўкi. Грошы невялiкiя, але за год нездадзеных кнiг збiраецца вельмi i вельмi шмат. Як вынiк – пакутуе бiблiятэка. Кнiг не хапае, а на набыццё новых супрацоўнiкi бiблiятэкi павiнны аддаваць асабiстыя грошы. Аб дзяржаўных датацыях казаць не прыходзiцца – iх, вядома, не хапае. Менавiта такiя неспрыяльныя эканамiчныя абставiны i вымусiлi бiблiятэку зрабiць «даравальны тыдзень». Як сказала загадчыцца абаненцкага аддзелу Макалава Жанна Пятроўна: «Тыдзень даравання запазычанасцяў» мае незвычайны поспех у наведвальнiкаў – менавiта пад час правядзення гэтай акцыi значная колькасць запазычаных кнiг вяртаецца «дахаты», у бiблiятэку».
I галоўнае – у гэтым годзе «Тыдзень даравання запазычанасцяў» будзе праводзiцца з 26 па 31 траўня. Так што, калi ў вас ёсць нездадзеныя кнiгi – не губляйце свой шанец. Бiблiятэка вам даруе. Але толькi тыдзень...
Вольга КАМЯГIНА
|