Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Бераставица

Маліліся па-беларуску

Небывалае богаслужэнне адбылося ў панядзелак у Рудаўлянскай праваслаўнай царкве, што ў Бераставiцкiм раёне.

На прыстольнае свята апостала Яна Багаслова – царква названа у гонар гэтага святога, службу правiлi святары Рускай Праваслаўнай царквы i айцец Як Спасюк ад незарэгiстраванай Беларускай Народнай Праваслаўнай царквы.

Вернiкi Рудаўлян запрасiлi на свята айца Яна Спасюка з мястэчка Пагранiчны, дзе ён мае свой прыход i адпраўляе богаслужэннi ў вайсковай палатцы. Аб iм неаднаразова пiсала наша газета. Аднак з ранiцы, калi вернiкi са святаром разам прыйшлi ў царкву, там ужо адпраўлялi службу аж тры святары РПЦ. Бацюшка не разгубiўся i пачаў чытаць малiтву па-беларуску. Каля яго скупiлiся ўсе вернiкi за выключэннем адной жанчыны, якая засталася з трыма святарамi РПЦ. Так у адной царкве вялiся адразу дзве службы на двух мовах. За гэтым назiралi супрацоўнiкi мiлiцыi i фiльмавалi падзеi на стужку. Праз паўтары гадзiны святары з РПЦ скончылi набажэнства i ад’ехалi. Служба па-беларуску скончылася толькi ў абед крэсным ходам.

На наступны дзень айцец Ян Спасюк атрымаў позву з’явiцца ў мiлiцыю.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад