Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Яшчэ адно званне для святара

Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, патрыяршы экзарх Усея Беларусi Фiларэт атрымаў званне ганаровага доктара «Гонарыс Каўза» Гарадзенскага дзяржаў-нага медыцынскага ўнiверсiтэту. Урачыстасць адбывалася ў актавай зале навучальнай установы.

Зала сустракала госця стоячы. Як зазначыў рэктар Унiвэрсытэту Пётра Гарэлiк, за нагоду надання высокага звання паслужылi стасункi памiж Гарадзенскiм медыцынскiм унiвер-сiтэтам i мiнскай Духоўнай семiнарыяй, якiя нядаўна ўсталяваны, але ўжо здабылi добры плён.

Пётра Гарэлiк уручыў Мiтрапалiту Фiларэту дыплом ганаровага доктара, тэкст якога зачытаў па-беларуску, медаль за заслугi перад Унiвэрсытэтам i прафесарскую мантыю.

Пасля гэтага Мiтрапалiт Фiларэт выступiў з лекцыяй па Багаслоўi, якая працягвалася каля 40 хвiлiнаў. У сваёй прамове ён неаднаразова падкрэслiваў: Святым Пiсаннем прафесiя лекара ўшаноўваецца, i шмат хто з вядомых рэлiгiйных дзеячоў былi дактарамi. Аднак зазначыў: корань хваробы чалавека ў грахох перад Богам. Падсумоўваючы свой выступ, Мiтрапалiт падкрэслiў: самае галоўнае на сённяшнi дзень тое, што i лекары, i святары адкрытыя адзiн да аднаго.

Рэктар Медыцынскага ўнiвэрсытэту, падзякаваўшы за лекцыю, звярнуўся да Мiтрапалiта з просьбай пакiнуць тэкст лекцыi ў бiблiятэцы Ўнiвэрсытэту з мэтаю выдання: маўляў, тады з ёю будуць мець мажлiвасць азнаёмiцца кожны студэнт i выкладчык. На гэта Мiтрапалiт жартаўлiва адказаў: «Передаю не отходя от кассы, только страницы пересчитаю».

Суправаджаў Вышэўшую духоўную асобу Беларусi старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзiмiр Саўчанка. Нагадаю: гэткае званне ў мiнулым годзе Мiтрапалiту Фiларэту прысвоiў i БДУ.

М.КАРНЕВIЧ

Назад