Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Смаргонь

Вынікі ўражваюць

Смаргонская рыбаахоўная iнспекцыя працуе на тэрыторыi трох раёнаў: Смаргонскага, Ашмянскага i Астравецкага. Вынiкi яе працы папросту ўражваюць.

Толькi летась трое iнспектараў затрымалi 360 парушальнiкаў, якiя аштрафаваны на суму звыш 3 мiльёнаў рублёў. Адабрана звыш 220 сетак, брэдняў, пад’ёмнiкаў i iншага браканьерскага начыння.

Сапраўдным бiчом вадаёмаў сталi электравуды. Нядаўна з iмi былi затрыманы трое гараджанаў. У iх быў цэлы мех рыбы. Iм давялося заплацiць штраф у памеры каля 300 тысяч рублёў. I суд пакараў кожнага на 20 мiнiмальных заробкаў.

Сёлета ўжо выяўлена звыш 140 парушальнiкаў рыбалоўства, усе яны панеслi пакаранне.

П.МАКЛЮК

Назад