Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Да падліку галасоў не дапускаюцца

Афiцыйныя ўлады запускаюць механiзмы фальсiфiкацыi вынiкаў прэзыдэнцкiх выбараў. Менавiта так пракаментаваў каардынатар мiжпартыйнага цэнтру Вячаслаў Сiўчык адмову афiцыйных уладаў уключыць у склад тэрытарыяльных выбарчых камiсiяў прадстаўнiкоў 10 найбольш уплывовых апазiцыйных партыяў.

Спроба 10 найвялiкшых апазiцыйных партыяў дэманапалiзаваць працэдуру падлiку галасоў правалiлася. Афiцыйныя ўлады не дапусцiлi ў тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii прадстаўнiкоў палiтычных партыяў. Гэта стала зразумела пасля зацвярджэння складу камiсiяў, якое адбылося ў панядзелак. На практыцы гэта азначае: улады будуць лiчыць галасы выбаршчыкаў самастойна, што, як сведчыць досвед выбараў у Палату прадстаўнiкоў i выбараў у мясцовыя саветы, адкрывае ўладам шырокую прастору для фантазii. Паводле звестак каардынатара мiжпартыйнага цэнтру Вячаслава Сiўчыка, менш за 10 % ад прапанаваных 600 сяброў палiтычных партыяў патрапяць у тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii. «Уладам не патрэбныя партыйныя вочы i вушы, якiя адсочвалi б працэсы фальсiфiкацыi»,– заяўляе Сiўчык. – Былi зацверджаны спiсы, падрыхтаваныя Адмiнiстрацыяй прэзыдэнта i праведзеныя праз вертыкаль. У спiсы патрапiлi толькi тыя людзi, якiя маюць досьвед фальсiфiкацыяў у часе выбарчых кампанiяў у Беларусi.

Па яго словах, уладам добра вядома: выбары выйграе не той, хто выйграе, а той, хто лiчыць галасы. Лiчыць галасы будуць правераныя прадстаўнiкi ўлады. Цi ж засталiся ў апазiцыi мiнiмальныя магчымасцi кантролю за ходам галасавання? – Мы нават ня можам зьвярнуцца ў суд, каб аспрэчыць вынiкi фармiравання камiсiяў. Мы будзем звяртацца i да Расii, i да Захаду. Беларускi народ пазбаўляюць права выбару.

У Цэнтравыбаркаме журналiстам адмовiлiся каментаваць вынiкi фармiравання тэрытарыяльных выбарчых камiсiяў.

М.КАРНЕВIЧ

Назад