Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Моладзь хвалююць сметніцы і выбары

У мiнулыя выхaдныя ў офiсе «Маладой Грамады» прайшоў трэнiнг для актыўнай моладзi «Першы крок», арганiзаваны Маладзёвым грамадскiм аб`яднаннем «Новая Група» i Маладзёвым адукацыйным цэнтрам «Фiальта».

Трэнiнг у Гродна – гэта толькi маленькая, але вельмi значная частка праграмы «Аб`яднаныя намаганнi», якая ахоплiвае ўсе рэгiёны Беларусi. Мiж тым, ва ўсiх астатнiх абласных цэнтрах такiя ж сустрэчы з моладзю ўжо прайшлi. За два месяца, што доўжыцца праграмма, арганiзатары паспелi падрыхтаваць 112 трэнераў-мульцiплiкатараў, якiя потым, ужо на месцах, павiнны правесцi такiя ж трэнiнгi, тым самым перадаць атрыманыя веды па прававых аспектах, камунiкацыi i метадах садзейнiчання з мясцовымi ўладамi большай колькасцi маладых людзей.

Як сказала адна з арганiзатараў праекту «Аб`яднаныя намаганнi» Вольга Нiкiцiна: «Не трэба чакаць, каб хтосьцi зрабiў усё за цябе, трэба самому дзейнiчаць, бо ўсiм нам жыць у гэтай краiне. Якой яна будзе – залежыць ад кожнага. Хопiць толькi адной гадзiны, апрануцца, узяць пашпарт, дайсцi да выбарчага ўчастку i зрабiць выбар, каб будучыня стала больш стабiльнай i рэальнай».

Вольга КАМЯГIНА

Назад