Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ці будзе на Нёмане гідраэлектрастанцыя?

«Захаваем Нёман для сваiх дзяцей», – так называлася акцыя гарадзенскiх эколагаў, якiя выступаюць супраць будаўнiцтва Нёманскай ГЭС.

Экалагiчная група ў складзе 7 гродзенцаў правяла несанкцыяваную акцыю супраць будаўнiцтва на Нёмане гiдраэлектрастанцыi. Яны праплылi на вялiкiм плыце, прывязаўшы да яго пенапластавыя крыгi, да якiх быў прымацаваны транспарант з надпiсам: Захаваем Нёман для нашых дзяцей.

Арганiзавала акцыю Нiна Палуцкая – уласны карэспандэнт «Белорусской деловой газеты» па Гродзенскай вобласцi. Пра будаўнiцтва Нёманскае ГЭС пачалi гаварыць яшчэ летась, але нiякiх канкрэтных крокаў пакуль не назiраецца. Паводле сп. Палуцкай, няма яшчэ нават праекту ГЭС – яго толькi распрацоўваюць. Для такога будаўнiцтва трэба каля $30 млн., якiя можа даць, па словах Палуцкай, Сусветны банк.

Будаўнiцтва нанясе шкоду гораду i яго насельнiкам. Па-першае, будуць перакрытыя донныя наносы, у вынiку чаго рэчка сплытчэе, а берагi абсыплюцца. Па-другое, пацерпяць флора i фаўна Нёмана – лiчаць мясцовыя эколагi.

М.КАРНЕВIЧ

Назад