Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Спрабавалі аднавіць традыцыю

Праз 281 год пасля атрымання каралеўскага прывiлею Антонiям Казiмiрам Сапегам на правядзенне ў Зэльве штогадовых кiрмашоў, мясцовая сучасная «вертыкаль» узялася аднавiць былыя традыцыi. Такой колькасцi людзей, што сабралiся мiнулымi выхаднымi ў гарадку тут не бачылi з часоў савецкiх дэманстрацый i мiтынгаў.

Усе вулiцы гарадка былi запоўнены людзьмi. У Зэльву з’ехаўся ўвесь раён, а таксама мноства гасцей з усiх рэгiёнаў Беларусi, сярод якiх было шмат артыстаў i народных умельцаў, працавала мноства шапiкаў. Свята, вядома, шмат каго радавала, але, напрыклад, адна працаўнiца трыкатажнай фабрыкi «Зяльвянка» распавядала, што за мiнулы месяц атрымала заробак 9 тысяч рублёў i падобныя святы ёй зусiм не ў радасць, маўляў, Лукашэнка абяцаў 100 даляраў. Пагэтаму шмат хто з людзей распавядаў не пра свята, а пра выбары, якiя адбудуцца ўвосень, паколькi жыць па-ранейшаму стала немагчыма.

Тым не менш, гiстарычная традыцыя Зэльвенскага кiрмашу адноўлена. 200 гадоў таму ў Еўропе былi вядомы тры кiрмашы: Лейпцыгскi, Свiслацкi i Зэльвенскi. Лейпцыгскi застаўся вядомым i дагэтуль, у Зэльве яго спрабуюць аднавiць. Чарга застаецца за Свiслачу, каб цалкам была адноўлена еўрапейская традыцыя.

Ю.КАЧУР

Назад