3-га ліпеня – у Гродне сціпла
Нягледзячы на тое, што ў Беларусi афiцыйна адзначаецца аж некалькi святаў, у тым лiку i Дзень Незалежнасцi краiны, у Гродне асаблiвага руху не назiралася.
На ўрачысты мiтынг, што адбываўся ў парку iмя Жылiбера, сабралася некалькi соцень чалавек. Ды i мiтынг, замiж 45 запланаваных хвiлiнаў, працягваўся толькi 25 хвiлiнаў. Прадстаўнiкi ўлады зноў дзячылi ветэранаў за перамогу, але нi слова пра тое, як сёння жыве большасць гэтых самых ветэранаў, аб iх пенсiях, умовах жыцця... Дзiўна, але нiхто з выступоўцаў не ўзгадаў пра палiтыку.
Бадай самым цiкавым быў выступ контрадмiрала Сяргея Кузьмiна з Мурманска, якi прысутнiчаў на ўрачыстасцi ў якасцi госця. Ён зазначыў, што пасля падпiсанай дамовы, згодна якой Гродзенская вобласць узяла шэфства над падводнай лодкай расiйскага паўночнага флоту, наш горад i вобласць атрымалi прамое выйсце ў Барынцава мора. Нi больш, нi менш, але наша сухапутная воблаць стала цяпер марской.
Падчас мiтынгу ў Гродне падаў дождж, працавалi выяздныя кiёскi на плошчы Ленiна, праводзiлiся святочныя мерапрыемствы. Народ адпачываў на лецiшчах.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|