Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Малады Фронт запрашае на футбол

У рамках мабiлiзацыйнай кампанii гродзенскi Малады Фронт другога чэрвеня распачаў жэраб`ёўкай, ужо стаўшую традыцыйнай, спартовую Алiмпiаду.

Арганiзатары вырашылi абмежавацца толькi найбольш папулярнымi вiдамi спорту, у якiх можа прымаць удзел як мага большая колькасць людзей. Гэта баскетбол, валейбол, футбол i стральба.

Пачатак спаборнiцтваў – 14 лiпеня. У гэты дзень плануецца афiцыйнае адкрыццё алiпмiяды i турнiр па баскетболу. У далейшым плануецца праводзiць па аднаму спаборнiцтву на тыдзень. Такi расклад дае магчымасць на больш эфектыўную падрыхтоўку ўдзельнiкаў i больш якасную арганiзацыю мерапрыемства.

I яшчэ, пакуль склад камандаў поўнасцю не вызначаны, араганiзатары шчыра запрашаюць усiх жадаючых паўдзельнiчаць у спаборнiцтвах.

В. КАМЯГIНА

Назад