Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Свята Купалля ў Зарыцы

У ноч з сёмага на восьмае лiпеня маладзёвай арганiзацыяй гродзенскi Малады Фронт запланавана правядзенне старажытнага беларускага свята Купалле.

Святкаванне плануецца правесцi каля вёскi Зарыца, што недалёка ад Гродна. Пачнецца яно ўвечары сёмага лiпеня тэатральным дзеяннем i працягнецца цэлую ноч. З ранiцы арганiзатары плануюць правесцi iмправiзаваны канцэрт з удзелам гродзенскiх i беларускiх гуртоў «СРК» (гэта былы гродзенскi гурт «Кальян»), «Твар», плануецца прыезд «Без бiлета» i гурта сярэднявечнай музыкi «Стары Ольса». Запрашаюцца ўсе цiкаўныя. Праехаць да вёскi Зарыца можна аўтобусам №25, дзе будуць усiх суст- ракаць сябры гродзенскага Маладога Фронту.

Вiка МАЙСКАЯ

Назад