Дзятлава: участковы патрабуе тлумачэнняў
У сераду ранiцай трох сябраў iнiцыятыўнай групы Сямёна Домаша з мястэчка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну Пятра Цярэшку, прадпрымальнiка, Веру Цярэшку, выкладчыцу замежнай мовы, i Нiну Пазьнякевiч, пенсiянэрку, выклiкаў да сябе мясцовы ўчастковы. Ён патлумачыў, што атрымаў загад ад начальнiка РАУСу палкоўнiка Панкевiча: маўляў, яны павiнны даць тлумачэннi наконт таго, што парушаюць закон, ходзяць па хатах i праводзяць агiтацыйную работу за Сямёна Домаша.
Пры гэтай сустрэчы прысутнiчаў прадстаўнiк Беларускага Хельсiнскага камiтэту з Гродна Аляксандар Антанюк, якi давёў участковаму iнспектару, што гэтыя спадары маюць пасведчаннi, выдадзеныя Цэнтральнай выбарчай камiсiяй, i займаюцца зборам подпiсаў, не парушаючы закону.
Пасля гэтага мiлiцыянт тэлефанаваў у Дзятлава, да начальства, якое дало загад выклiкаць некага адказнага – з тым, каб нехта прыехаў i разабраўся. Аднак нiкога не дачакалiся.
Аляксандар Антанюк, прадстаўнiк БХК, быў уражаны адарванасцю мясцовай мiлiцыi ад падзеяў, якiя адбываюцца ў краiне, i няведаннем iмi заканадаўства.
Тым часам старшыня раённай iнiцыятыўнай групы Сямёна Домаша Валерый Петрыкевiч распавядаў, што некаторых сябраў iнiцыятыўнай групы выклiкалi ў мiлiцыю пасля таго, як яны пайшлi рэгiстраваць падпiсныя лiсты ў пасялковы савет. Ён зазначыў: мясцовыя чыноўнiкi паводзяцца па-хамску, спрабуюць перапiсваць сабе ўсе прозвiшчы тых, хто паставiў подпiс за кандыдатуру Сямёна Домаша – i так чыняць псiхалагiчны цiск на людзей.
Аднак, са словаў Петрыкевiча, гэта iм ня ўдасца. Iнiцыятыўная група ў Дзятлаўскiм раёне складаецца з пятнаццацi чалавек, i будзе працягваць збор подпiсаў.
Ваўкавыск: намесьнiкi разбеглiся
У Ваўкавыску ў часе працоўнага дня з пяцi намесьнiкаў старшынi райвыканкаму цяжка знайсцi хоць аднаго, каб заверыць подпiсы, сабраныя за кандыдата на прэзыдэнта. Мiкола Кавальчук, сябра iнiцыятыўнай групы Сямёна Домаша, пахадзiўшы па кабiнетах райвыканкаму, урэшце знайшоў аднаго з намесьнiкаў – спадара Ткачэнку – i запатрабаваў арганiзаваць працу належным чынам.
А той, у сваю чаргу, адказаў: ён, маўляў, не хлопчык для бiцця, каб сядзець цэлы дзень на адным месцы, – ды ўзяў i з’ехаў. Наступным днём ужо намеснiца старшынi райвыканкаму Валянцiна Курылiк пагражала сябром iнiцыятыўнай групы наогул разабрацца з iмi.
Свiслач: па заробак с пашпартам
У Свiслачы ўсё выглядае яшчэ смяшней. Там, акрамя старшынi райвыканкаму Анатоля Кузьмы, нiхто болей не мае права зацвердзiць подпiс. I нiякiх табе намесьнiкаў! Прыходзяць да яго сябры iнiцыятыўных групаў, а сакратарка дакладае: «Заняты». Чакаюць паўтара гадзiны, потым спадар Кузьма яшчэ паўтара гадзiны правярае спiсы падпiсантаў за апазiцыйнага кандыдата.
I гэта ўсё чынiцца тым часам, калi, згодна з Законам, подпiсы ў выканкамах павiнны завярацца неадкладна. Але ж гэтым самым часам iнiцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкi праводзiць збор подпiсаў незаконнымi мэтадамi.
Так, у вёсцы Вялiкая Мыса Смаргонскага раёну насельнiкам паведамiлi, што па заробак трэба прыходзiць з пашпартам.
Усе дадзеныя пашпартоў бухгалтарам заносiлiся ў падпiсны лiст за Аляксандра Лукашэнку i атрымальнiкам грошай давалi падпiсацца ў двох месцах: за заробак i за дзейнага прэзыдэнта краiны як прэтэндэнта на гэтую пасаду iзноў...
Ашмяны: даходзiць да бойкi
Мiнулай суботай увечары сябар iнiцыятыўнай групы Сямёна Домаша спадар Паўсцюк збiраў подпiсы ў адным з дамоў па Чывонаармейскай вулiцы ў Ашмянах. Ён пазванiў у кватэру сям’i Казлоўскiх ды прапанаваў распiсацца ў падпiсным лiсце. Жонка гаспадара падпiсвацца адмовiлася, i Вiктар Паўсцюк пайшоў далей, па iншых кватэрах.
Але на выхадзе з пад’езду збiральнiка подпiсаў чакаў раз’юшаны 60-гадовы Валерый Казлоўскi, якi з крыкам «Я стары камунiст, а ты прадаўся iмперыялiстам за 10 даляраў i хочаш у Беларусi вайны!» пачаў збiваць Вiктара Паўсцюка.
«У мяне пацямнела ў вачах, i я ледзь не павалiўся. Ён убачыў, што я хiснуўся i трохi адстаў. Ён мяне дагнаў другi раз, ударыў, i я павалiўся ў хмызы. Хацеў у мяне забраць тэчку з дакументамi, але яму не ўдалося. Я ўтрымаў» – распавядаў пазней спадар Паўсцюк.
На крыкi выбеглi жыхары дому i адцягнулi хулiгана.
Вiктар Паўсьцюк адразу ж пасля нападу пайшоў у мiлiцыю, дзе напiсаў заяву, у якой прасiў прыцягнуць нападнiка да крымiнальнай адказнасцi. Мiлiцыянты пачалi папярэдняе следства, але цi дойдзе яно да крымiнальнай справы, пакуль невядома.
Гэта не першы выпадак нападу хулiганаў на сяброў iнiцыятыўных групаў апазiцыйных прэтэндэнтаў. Так, у тых жа Ашмянах невядомы спрабаваў забраць у актывiста iнiцыятыўнае групы Домаша Бранiслава Нурчынскага падпiсныя лiсты. Спробы забраць у актывiстаў штабу Сямёна Домаша падпiсныя лiсты былi таксама ў Магiлёве i Кобрыне.
Некалькi дзён таму ў Мiнску быў моцна збiты i абрабаваны актывiст iнiцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Iгар Шапялюк.
У Мiнску таксама спрабавалi забраць падпiсныя лiсты ў дзяўчыны, што збiрала подпiсы ў падтрымку Паўла Казлоўскага. У Гомелi збiральнiкам подпiсаў за Мiхаiла Чыгiра пагражалi нажом.
Каардынатар iнiцыятыўнай групы Сямёна Домаша па Ашмянскiм раёне Iван Сташкевiч лiчыць, што гэтыя напады на актывiстаў невыпадковыя, бо мясцовыя ўлады пастаянна паўтараюць людзям, што ёсць толькi адзiн рэальны прэтэндэнт – Лукашэнка, а рэшта – купленыя Захадам ворагi Беларусi.
Як паведамiлi ў перадвыбарчых штабах Сямёна Домаша ды iншых прэтэндэнтаў, яны будуць дамагацца ўзбуджэння крымiнальных справаў па ўсiх фактах нападу на сябраў iхных iнiцыятыўных групаў.
М.КАРНЕВIЧ