Новы камбайн
На лiдскiм прадпрыемстве «Лiдсельмаш» сабрана першая цыбулякапалка.
Канструкцыю навiнкi распрацавалi ў сценах эксперыментальнага цэху гэтага прадпрыемства мясцовыя спецыялiсты сумесна з канструктарамi беларускага навукова-даследчага iнстытута механiзацыi сельскай гаспадаркi. Цiкава, што ў камплект машыны ўваходзiць нават падборшчык-пагрузчык. Новая тэхнiка атрымала добрую ацэнку падчас выпрабаванняў. Дарэчы, Гомельская вобласць ужо заказала ў лiдчан 18 машын.
П.МАКАРЭВIЧ
|