Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Рэстаўрацыя партызанскага гарадка

У рамках цыклу аздараўленчых летнiкаў, што праводзiць лiдскае грамадскае аб’яднанне «Сьвятавiт», з 24 лiпеня пачаў сваю дзейнасць аздараўленчы летнiк па рэканструкцыi партызанскага гарадка.

Партызанскi гарадок знаходзiцца ў Налiбоцкай пушчы на мяжы Навагрудскага i Iўеўскага раёнаў i ўяўляе сабой некалькi напалову зруйнаваных зямлянак. На працягу васьмi дзён пятнаццаць чалавек будуць займацца рэстаўрацыяй гэтага помнiку часоў Вялiкай айчыннай вайны. Па словах арганiзатараў летнiка, валанцеры паспеюць аднавiць дзве-тры зямлянкi.

Д.ЯГОРАЎ

Назад