Алімпіяда працягваецца
На суботу запланаваны турнiр па футболу ў рамках чарговай алiмпiяды, што праводзiцца гарадзенскiм «Маладым Фронтам» у рамках мабiлiзацыйнай кампанii.
Алiмпiяда праводзiцца ўжо чацверты раз. Ужо прайшлi спаборнiцтвы па баскетболу, а ў пятнiцу пройдзе жараб’ёўка, якая вызначыць парадак правядзення спаборнiцтва па футболу. Ужо заявiлi аб жаданнi ўдзельнiчаць у турнiры шэсць каманд. Усiх – i ўдзельнiкаў, i пераможцаў турнiру, чакаюць каштоўныя прызы.
|