А.Кузьма больш не старшыня райвыканкама
Напрыканцы мiнулага тыдня старшыня Свiслацкага райвыканкама А.Кузьма звольнены з пасады старшынi райвыканкама.
Фармулiроўка загада, па нашых звестках, гучыць цалкам у стылi брэжнеўскiх часоў: «у сувязi з пераводам на iншую працу». Аб тым, што гэта сiтуацыя над А.Кузьмой ужо вiсела, мы пiсалi ў мiнулым нумары. Цяпер толькi смешна прыгадаць, як ягоныя падначаленыя клялiся ў тым, што нiчога не ведаюць i нiчога не чулi. Наша мiнулая публiкацыя якраз i ёсць доказ таго, што iнфармацыю журналiсты нашай газеты бяруць не з чутак, а з правераных крынiцаў. А вось што датычыць чынавенства, то iх хiтрае маўчанне – гэта не што iншае, як баязнь перад сваiм начальствам. Распрамiце плечы, панове.
А вам, Анатоль Фамiч, добрага здароўя i доўгiх гадоў жыцця. Цяпер, напэўна, будзе шмат часу хадзiць да помнiка Сталiну i пакланяцца яму.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|