В ходе проведенных консультаций участниками «пятерки» был определен единый кандидат от демократических сил на предстоящих выборах президента Республики Беларусь. Им стал председатель Федерации профсоюзов Белорусской Владимир Гончарик.
«Разлiчваю на перамогу, магчыма, нават у першым туры»,– заявiў у iнтэрв’ю Радыё Свабода адзiны кандыдат на прэзыдэнцкiх выбарах ад шырокай грамадзкай каалiцыi Ўладзiмiр Ганчарык.
– Скажыце, якiя вашыя планы на блiжэйшыя некалькi тыдняў?
– Стварэнне штабу i вызначэнне далейшых кiрункаў працы.
– Як будуць аб’ядноўвацца штабы iншых сяброў «пяцёркi» разам з вашым. Як гэта будзе адбывацца?
– Ужо цяпер iдуць кансультацыi i ёсць пэўныя дамоўленасцi.
– Вы не заўважылi нейкiх крыўдаў з боку iншых прадстаўнiкоў пяцёркi? Усё нармальна?
– Не гэта ж галоўнае, што там ёсць нейкiя крыўды. Я думаю, што ў iнтарэсах агульнае справы наогул не трэба каб яны былi.
– Мы чулi ваш галоўны лозунг: «Дабрабыт у кожны дом». А якiя iншыя, не менш важныя?
– Ёсць i такi: «Каб былi хлеб i чарка – галасуйце за Ганчарыка!» (смяецца) – i такi будзе. Сёння адзiн паэт прынес.
– Прадстаўнiкi палiтычных партый, у прыватнасцi АГП, БНФ падтрымлiваюць вылучэнне вашай кандыдатуры, але хочуць каб вы прадставiлi iм гарантыi, што Беларусь застанецца незалежнай у вынiку вашай перамогi, што будзе развiвацца беларуская мова, што будзе рэфармавацца эканомiка паводле еўрапейскiх стандартаў. Цi можаце вы даць такiя гарантыi i цi збiраецеся гэта рабiць?
– Безумоўна ж. Тут няма нiякага сумневу. Справа не ў гарантыях. Справа ў маiх поглядах, справа ў нашых дзеяннях. Справа не толькi ў тым, што мы на словах нешта зробiм цi на паперы нешта напiшам.
– У апошнiм «Рэзанансе» па БТ пра вас гаварылi, што вы былы камунiст, партыйны функцыянер, што вам 62 гады... Якiя вашыя погляды, i што б вы адказалi тым, хто называе вас былым партыйным функцыянерам?
– Справа не ў тым, кiм хто быў, справа ў тым, якiя ён пазiцыi займае цяпер. Я думаю, што гэта тыя шоры, якiя мусяць скiнуць з сябе гэтыя ўсе «рэзанатары», паглядзець, што адбываецца вакол, напрыклад, у краiнах Прыбалтыкi, якiя там людзi прыйшлi, як яны працуюць. А што датычыць майго веку, я разглядаю такiя выказваннi, наогул, як непавагу да людзей, якiя маюць сталы век, але маюць яшчэ i такiя дадзеныя, як мудрасць, разважлiвасць, сiлу, вопыт i гэтак далей. I калi гэта параўнаць з тымi, хто мае толькi фiзiчныя моцныя ногi ды iншае – я думаю, што ў мяне не менш такiх добрых перавагаў.
– Тым не менш, якое ваша стаўленне да спорту?
– Вельмi добрае. У мяне былi спартовыя разрады, я займаўся бегам, i цяпер падтрымлiваю добрую форму...
– Цi выпiваеце вы, цi палiце?..
– Не, не палю, а чарку магу выпiць калi трэба. Толькi – з добрымi людзьмi.
– На якi працэнт галасоў у гэтай кампанii вы разлiчваеце?
– Я не буду казаць пра працэнты. Я разлiчваю на перамогу.
– На першы тур цi на другi?
– Можа адбыцца ў першым туры, можа – калi зробiм усё як трэба, як дыктуе цяперашняя сiтуацыя.
– На ваш погляд, на тое, што вас вылучылi адзiным кандыдатам – як паўплывала, што менавiта вы вылучылi прэтэнзii да ўлады ў знiкненнi людзей, здабылi i апублiкавалi гэтыя дакументы?
– Не, гэта не галоўнае. Напэўна, гэта прыцягнула ўвагу, але былi больш сур’ёзныя прычыны. Гэта было ўлiчана.
– Як вы акрэслiваеце рэакцыю на гэтыя апублiкаваныя вамi дакументы?
– Калi з боку ўлады – вы бачыце, якая рэакцыя. Наогул – цi маўчанне, цi ўсялякая знявага... А грамадзтва, я думаю, яшчэ задумаецца, што адбылося ў нашай дзяржаве.
– Асабiста вы, уступаючы ў такую жорсткую барацьбу, таксама павiнны прыняць нейкiя захады ў забеспячэннi сваёй бяспекi?
– Ну, безумоўна, безумоўна.
Валер Калiноўскi, Радыё «Свабода»
Photo IREX/ProMedia www.irex.minsk.by