Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Смаргонь

Міліцыянеры і паліцэйскія пазмагаюцца за «Віцязь»

Напрыканцы жнiўня райцэнтр наведаюць мiлiцыянеры з васьмi памежных раёнаў Гродзеншчыны i пяць каманд палiцыi з Лiтвы.

Апошнiя прадстаўляюць памежжа i галоўны камiсарыят палiцыi Вiльнi. Усе яны прымуць удзел у мiжнароднай спартакiядзе праваахоўных ворганаў Беларусi i Лiтвы «Дружба». Праграма спаборнiцтваў уключае перацягванне канату, стральбу з табельнай зброi, мiнi-футбол i iнш. Каманда-пераможца атрымае ў падарунак тэлевiзар «Вiцязь».

М. ВЯНГРОЎСКI

Назад