ЛІДА
Акушэрскі корпус будуюць абяцанкамі
Розныя мiнiстры цугам наязджаюць ў Лiду, а новы акушэрскi корпус, хуткае завяршэнне будаўнiцтва якога абяцаў пры наведваннi горада сам прэзiдэнт, лiчы, замарожаны.
Так, на бягучы год, планавалi выдаткаваць 770 мiльёнаў рублёў, а фактычна за паўгода атрымана ўсяго 155 мiльёнаў. Днямi мiнiстр Аховы здароўя Зелянкевiч абяцаў «выбiць» з бюджэту дэклараваныя грошы для здачы корпуса ў эксплуатацыю ў 2003 годзе. Перад прэзiдэнцкiмi выбарамi раздаваць шчодрыя абяцанкi модна.
П.МАКАРЭВIЧ
|