Канцэрт у Зарыцы
18 жнiўня ў Зарыцы (Гродзенскi раён) прайшоў канцэрт, у якiм прынялi ўдзел сем гуртоў. Пераважна гэта былi гарадзенскiя гурты, што граюць у стыле панк-рок. Арганiзавалi сэйшн незарэгiстраваныя арганiзацыi «Разам» i «Беларуская Музычная Альтэрнатыва».
У некалькiх метрах ад месца правядзення канцэрта праходзiлi вучэннi пантоннага палка, што, аднак, не перашкаджала адно аднаму. За своеасаблiвай мяжой памiж моладзю адпачываючай i моладзю служачай – сцежкай – можна было бачыць салдат, якiя выкраiлi пару хвiлiн, каб паслухаць музыку.
Звычайна такiя мерапрыемствы доўжацца ўсю ноч, але на гэты раз музыкi i слухачы былi вымушаны ратавацца ад моцнага дажджу. Хоць побач з месцам правядзення канцэрта ўвесь час ездзiў АМАПаўскi «УАЗiк», абышлося без эксцэсаў i затрыманняў.
Д.ЯГОРАЎ
|