Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Астравец

На раёнах хочуць ведаць праўду

У мiнулую нядзелю побач з калгасным рынкам актывiсты мясцовай АГП правялi акцыю «Хочам ведаць праўду».

Яе ўдзельнiкi трымалi ў руках партрэты знiклых без вестак палiтыкаў, журналiстаў, прадпрыймальнiкаў. Цiкаўным раздавалiся спецвыпускi газетаў: «Наша Свабода», «Народная воля», «День». Астраўчане даволi актыўна цiкавiлiся тым, што адбываецца, i выказвалi падтрымку актывiстам акцыi. Пасля акцыi мiлiцыяй быў затрыманы настаўнiк Гудагайскай СШ Сяргей Буневiч. У пастарунку ён мусiў даваць тлумачэннi свайго ўдзелу ў акцыi, пасля чаго яго адпусцiлi. Мясцовая пракуратура зацiкавiлася асобай I.Крука, кiраўнiка Астравецкай АГП. Вядома толькi, што мясцовым органам улады заяўкi на правядзенне акцыi нiхто не падаваў.

М.ВЯНГРОЎСКI

Назад