Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Наша будучыня залежыць ад нас

25 жнiўня ў Гродна прайшоў круглы стол, арганiзаваны грамадскiм аб’яднаннем маладых навукоўцаў «ВIТ» i Альянсам партнёрства Каунтэрпарт. Гэты круглы стол стаў завяршаючай кропкай праекта «Твая будучыня залежыць ад цябе», якi ахапiў больш за тры сотнi маладых людзей Гарадзеншчыны.

У межах праекту праходзiлi трэнiнгi i семiнары, на якiх прадстаўнiкi шэрагу арганiзацый атрымлiвалi неабходныя веды для трэнерскай працы. Потым гэтыя людзi арганiзоўвалi трэнiнгi ў гарадах Гарадзенскай вобласцi, куды запрашалiся прадстаўнiкi мясцовых арганiзацый i незаангажаваная ў палiтычным плане моладзь. Гэтыя заняткi былi накiраваны на абуджэнне грамадскай актыўнасцi i яны не прайшлi дарма – у шэрагу гарадоў былi распрацаваны праекты, некаторыя з iх ужо зараз пачалi працаваць. У асноўным, гэта экалагiчныя акцыi, цi акцыi, мабалiзуючыя насельнiцтва на прэзiдэнт-скiя выбары. Адмыслова для дапамогi пачынаючым трэнерам быў выпушчаны дапаможнiк. Па словах арганiзатараў праекта, якi доў-жыўся з траўня па жнiвень, гэты праект дапамог сотням маладых людзей вызначыць сваю грамадскую пазiцыю i сваю ролю ў грамадстве.

Д.ЯГОРАЎ

Назад