Відэапрагляды па ўсёй вобласці
Упершыню аматары дакументальнага кiно Гродзенскай вобласцi маюць магчымасць паглядзець фiмьмы вядомых рэжысёраў Расеi, Беларусi, Чэхii ды Латвii, якiя прысвечаныя дэмакратычным пераўтварэнням у гэтых краiнах.
Падзенне рэжыма Мiлошэвiча ў Югаславii, Аксамiтная рэвалюцыя ў Чэхii i Славаччыне, падпiсанне Хартыi-77, а таксама гарачыя падзеi на Беларусi – усё гэта прадстаўляе фестываль «Адзiны Сьвет».
21 жнiўня ў рамках кампанii «Выбiрай» распачалiся прагляды дакументальнага кiно па шэрагу раёнаў Гарадзенскай вобласцi. Ужо iдуць прагляды ў Воранаве, Ваўкавыску, Зэльве, Мастах, Шчучыне i Скiдалi.
У гэтых гарадах фiльмы будуць паказаныя ў розных памяшканнях, як розных грамадскiх арганiзацый, так i ў адмыслова знятых да гэтага мерапрыемства. У афiшах, якiя развешваюцца па гэтых гарадах, пазначана месца правядзення гэтага фестывалю.
А таксама з гэтага тыдня шэраг прыхiльнiкаў дакументальнага кiно пашырыцца.
З 28 жнiўня 14 фiльмаў будзе магчыма паглядзець у Бераставiцы, Лiдзе, Наваградку, Сьвiслачы, Слонiме ды Смаргонi. Зацiкаўленых асобаў у iншых раёнах вобласьцi просьба зьвяртацца па тэл. у Гродне 730000, аб. 82699 (Андрэй)
Андрэй Мялешка
|