Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Міліцыянеры падманваюць затрыманых

На мiнулым тыднi супрацоўнiкамi мiлiцыi было затрымана 13 чалавек. Аднаго сябра БНФ, трох сяброў незарэгiстраванай арганiзацыi Гродзенскi Малады Фронт i восем непаўнагадовых хлопцаў.

Затрыманнi пачалiся ў пятнiцу 31 жнiўня ўвечары. «Бралi» дзяцей. Па чарзе. Канфiскоўвалi буклеты з эмблемай «Выбiрай», налепкi i агiтацыйны матэрыял кандыдата ў прэзiдэнты Ў.I. Ганчарыка. Потым адпускалi. I так восем чалавек. У гэты ж дзень быў затрыманы адзiн з сяброў БНФ «Адраджэнне». А вось аднаго з каардынатараў штабу незалежнага назiрання Кастрычнiцкага раёна г. Гродна Адольфа Зацэпiна ўдалося «адбiць» у двух грамадзян у цывiльным. На гэтым затрыманнi не скончылiся. У нядзелю другога верасня ў цэнтры горада мiлiцыянеры вырашылi забраць у пастарунак трох сяброў незарэгiстраванай арганiзацыi Гродзенскi Малады Фронт.Што паспяхова i зрабiлi.

Прычына – аранжавыя кепкi з эмблемай «Выбiрай». Двух хлопцаў i дзяўчыну ў пастарунку пратрымалi амаль дзве гадзiны. Пад час якiх маладым людзям даказвалi, што агiтацыйная кампанiя ўжо скончылася i яны не маюць права хадзiць у кепках. Кепкi забралi. А наконт агiтацыйнай кампанii...Яна працягваецца i будзе працягвацца да суботы. Уключна. Выходзiць, падманулi мiлiцыянеры юнакоў...

Вiка Майская

Назад