Дзень калекцыянера ў Гродне
У мiнулую нядзелю ў Гродне прайшоў чарговы дзень калекцыянера – гэта стала ўжо добрай традыцыяй, i на гэта мерапрыемства да гарадзенцаў заўсёды прыязджаюць калекцыянеры з iншых вобласцей i нават з суседнiх Польшчы i Лiтвы.
На гэты раз свята было меньш удалым па параўнанню з мiнулагоднiм – усё сапсавала пасмурнае надвор’е. Але гэта не замiнала дзесяткам калекцыянераў прыйсцi ў гарадскi парк iмя Жылiбера. Дзень калекцыянера быў прысвечаны знакамiтаму ў свой час беларускаму арыянтолагу К. Тызенгаўзу, чый юбiлей адзначваўся ў гэтым годзе. З гэтай нагоды кампанiя «Белтэлекам» прэзантавала новыя электронныя ўнiверсальныя карткi з выявай лебядзей. Але, нягледзячы нi на што, на свяце, як i заўсёды, панавалi паштовыя маркi, манеты i банкноты. Дарэчы, гарадзенцы мелi магчымасць убачыць у буклетах нацбанка беларускiя манеты – медна-нiкелевага лыжнiка, срэбранага хакеiста ды iнш.
Д.ЯГОРАЎ
|