Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Трубите марш, гремите в барабаны... «командовать парадом буду я»

Обзор событий вокруг выборной кампании

Напярэдаднi

«Пагоню» арыштавалi, «БИ» спраўджалi

На мiнулым тыднi ў сераду ўвечары супраць газеты «Пагоня» была ўзбуджана крымiнальная справа. У рэдакцыi канфiскаваны ўсе кампутары, а таксама 10750 асобнiкаў накладу спецвыпуска газеты, якая яшчэ толькi друкавалася. Наклад спецвыпуска павiнен быў скласцi 88 тысяч. Падзеi адбывалiся з 20.00 гадзiн вечара да 22.00. Каля 23.00 аддзяленне АМАПу начале з старэйшым лейтэнантам Беламазавым наведалася ў рэдакцыю нашай газеты.

Блiзка да 20.00 гадзiны ўвечары ў рэдакцыю «Пагонi» завiтаў старэйшы следчы Ленiнскай пракуратуры Гродна Альфрэд Танкевiч у атачэннi мiлiцыянтаў. Супрацоўнiкi газеты сядзелi i чакалi, калi з друкарнi прывязуць аддрукаваны нумар. Следчы паведамiў рэдактару М.Маркевiчу, што супраць газеты ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 367 частка 1 КК за абразу прэзыдэнта РБ. Крымiнальную справу ўзбудзiў намеснiк пракурора вобласцi Уладзiмiр Анiська. Следчы таксама паведамiў, што друк газеты спынены, а надрукаваная частка накладу – 10750 экзэмпляраў канфiскавана з друкарнi. Ён таксама патлумачыў, што ў сувязi з узбуджанай крымiнальнай справай будзе канфiскавана абсталяванне на якiм рабiлася газета – гэта ўсе чатыры кампутары, якiя ёсць у «Пагонi». Следчы склаў пратакол выемкi, аднак рэдактар Маркевiч адмовiўся яго падпiсваць, адказаўшы, што гэта не што iншае, як бандытызм, якi ўлады не саромеюцца ўжываць супраць незалежнае газеты напярэдаднi выбараў.

Нагадаю, што спецвыпуск «Пагонi» быў падрыхтаваны яшчэ ў панядзелак i здадзены ў друкарню. Планавалася, што ён выйдзе накладам у 88 тысяч асобнiкаў у той самы дзень. Звычайны наклад «Пагонi» складае больш 8 тысяч. Увесь выпуск газеты быў прысвечаны перадвыбарчай кампанii. Больш таго, рэдакцыя пералiчыла грошы за друк i завезла неабходную колькасць паперы. Тым не менш, пад рознымi надуманымi прычынамi кiраўнiцтва друкарнi пераносiла друк газеты. Напачатку казалi, што не пасуе папера для машыны, хаця заўсёды друкавалi на такой самай паперы. Потым сказалi, што скончылiся нiткi, якiмi перавязваюць складзеныя газеты, i г.д. Урэшце, па словах рэдактара «Пагонi» М.Маркевiча, стала зразумела, што гэта былi толькi прычыны, каб адцягнуць час, а на самай справе рыхтавалася цэлая аперацыя дзеля таго, каб не дапусцiць газету да чытача.

У 23 гадзiны цэлае аддзяленне АМАПу начале з старэйшым лейтэнантам Алегам Беламазавым увайшлi ў рэдакцыю «Биржи информации». У рэдакцыi яшчэ знаходзiлася адказны сакратар газеты Юлiя Урбановiч. Толькi-толькi з рэдакцыi адыйшлi людзi, якiя фальцавалi газету. Алег Беламазаў прадставiўся, паказаў дакументы i патлумачыў, што дзяжурнаму абласнога Ўпраўлення ўнутраных спраў паступiў званок аб тым, што ў рэдакцыi друкуюць антыпрэзыдэнцкiя ўлёткi, i яны, маўляў, прыехалi спраўдзiць. Давялося патлумачыць афiцэру, што мы самi друкуем наклад сваёй газеты ў друкарнi, паколькi не маем нi абсталявання для друку, нi лiцэнзii, якая б дазваляла гэта рабiць. Афiцэр сказаў, што ведае нашу газету i нават чытае. Ён падкрэслiў, што хацеў бы абаранiць гонар газеты, таму i прыехаў. Мы прапанавалi яму злавiць таго самага тэлефоннага тэрарыста, якi ананiмна складае паклёп на рэдакцыю. У прынцыпе А.Беламазаў пагадзiўся, праўда, так i не чуваць, цi ўдалося затрымаць паклёпшчыка. На пытанне: навошта аж 8 амапаўцаў прыехала ў рэдакцыю, старэйшы лейтэнант Беламазаў патлумачыў, што «уначы можа здарыцца рознае, а мы ахоўваем парадак». Амапаўцы знешне агледзелi памяшканнi, пераканалiся, што нiякiх улётак тут не друкуюць, i з’ехалi. Дарэчы, у рэдакцыi прысутнiчалi пры гэтым прадстаўнiкi БХК i АБСЕ.

Ператрус у БНФ

У ноч з 8 на 9 верасня ў штаб-кватэры Гродзенскага аддзялення БНФ «Адраджэньне» супрацоўнiкi Ўпраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласцi ўчынiлi ператрус. Шукалi зброю, наркотыкi i ўлёткi з заклiкамi да звяржэння iснуючага ў Беларусi Канстытуцыйнага ладу. Сканфiскавалi некалькi газетаў «Зубр», старую яшчэ тонкую дыскету i некалькi ўлёткаў з заклiкам да мiлiцыянтаў, каб яны не парушалi iснуючага Заканадаўства.

Прыкладна каля 23 гадзiн увечары 8 верасня ў штаб-кватэру БНФ, што на вулiцы К.Маркса, завiталi 6 супрацоўнiкаў КДБ. Адзiн з iх, нехта Дзмiтрый, паказаў дакументы i ордэр на вобыск гарадской штаб-кватэры БНФ. Ордэр быў падпiсаны абласным пракурорам Лiтвiным. Па словах Алеся Мiхальчыка, якi на той момант знаходзiўся ў офiсе, у ордэры было запiсана: «для выяўлення зброi, наркотыкаў, падрыўной лiтаратуры, у якой змяшчаюцца заклiкi да звяржэння Канстытуцыйнага ладу ў Беларусi». Сябры БНФ, якiя знаходзiлiся ў штаб-кватэры, паспрабавалi высветлiць, якое дачыненне да гэтага мае iх арганiзацыя. Той самы Дзмiтрый паведамiў, што ўзбуджана крымiнальная справа, i яны вядуць следства. Аднак ён не ўдакладнiў, па якому канкрэтна факту i артыкулу КК. Праўда, паказаў дзьве ўлёткi з Пагоняй i бел-чырвона-белым сцягам, у якiх грамадзяне Беларусi заклiкалiся 10 верасня падняцца на барацьбу з рэжымам. Акрамя гэтага, у iх змяшчалiся антырасiйскiя заклiкi, а таксама заклiкi да суда над чыноўнiкамi. Спадар Мiхальчык заўважыў КДБэшнiкам, што гэтыя ўлёткi хутчэй за ўсё надрукавала сама ўлада, паколькi ў iх тэкст адзiн да аднаго, што кожны дзень транслюецца на экране беларускага тэлебачання. КДБiсты ў дыскусiю не ўступалi. Яны пачалi рабiць ператрус. Спраўдзiлi ўсе шуфляды, праверылi цi, не схавана чаго за карцiнамi, што вiсяць у офiсе. Знайшлi некалькi газетаў «Зубр», без выхадных дадзеных, за сейфам – старую дыскету, якая iх вельмi зацiкавiла, i некалькi ўлёткаў з заклiкам да мiлiцыянтаў – не парушаць iснуючага ў Беларусi заканадаўства. Усё гэта прыклалi да справы i склалi пратакол вобыска. Кiраўнiк мясцовай арганiзацыi БНФ С.Мальчык запатрабаваў, каб яны апячаталi дыскету, паколькi заўтра яе могуць падмянiць. Давялося бедалагам бегчы ў «кантору» за спецыяльнымi канвертамi, якiя потым апячаталi.

Падчас ператрусу ў штаб-кватэры прысутнiчаў дэпутат Расiйскай думы Вадзiм Бондар, якi прыехаў у Гродна ў якасцi назiральнiка за выбарамi. Ён задаваў КДБэшнiкам шмат пытанняў. У прыватнасцi: чаму яны прыйшлi ўначы, чаму шукаеце менавiта наркотыкi i г.д. Аднак нi на адно з гэтых пытанняў адказу яму не далi. Адзiн з КДБэшнiкаў толькi сказаў: «Вы пытаецеся болей, чым тыя, да каго мы прыйшлi».

У памяшканнi, дзе месцiцца штаб-кватэра гродзенскай гарадской арганiзацыi БНФ, ёсць яшчэ адзiн пакой. КДБэшнiкi запатрабавалi яго адчынiць. Але iм адказалi, што там штаб-кватэра вабласной арганiзацыi, а вы маеце ордэр толькi на вобшук гарадской арганiзацыi, i не адчынiлi.

Кiраўнiку гарадской арганiзацыi БНФ С.Мальчыку выпiсалi позву: з’явiцца ў нядзелю ва Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласцi. Адыйшлi КДБэшнiкi ў гадзiну ночы, ужо 9 верасня.

Безпрэцэдэнтны выпадак

8 верасня ў Смаргонi адбыўся неверагодны выпадак. Назiральнiкi зафiксавалi вываз з участка ўрны папярэдняга галасавання.

Гэта зрабiлi кiраўнiк камiсii i мiлiцыянт, якi яе ахоўваў. Адбылося гэта пасля 20 гадзiн увечары. Па словах Iрыны Верштадт, назiральнiцы, яны паднялi шум на ўчастку. Урну прывезлi назад. Старшыня камiсii тлумачыў, што ён хацеў захаваць яе ў больш надзейным месцы. Iрына Верштадт сцвярджае, што ўчастак, дзе знаходзiлася ўрна, не самы горшы, месцiцца ў музычнай школе, i гэта не што iншае, як яўная спроба фальсiфiкацыi вынiкаў галасавання.

Дзень выбараў

Было горача

А 14 гадзiне дня стала вядома, што выбары прэзыдэнта РБ адбылiся i ў Гродзенскай вобласцi. На 14 гадзiн прагаласавала 61,2% выбаршчыкаў.

З самай ранiцы немагчыма ўвайсцi на сайты «БДГ», Радыё «Свабода» i iншыя. Яны не будуць працаваць цэлы дзень.

9 верасня на 12 гадзiн у КДБ пайшоў старшыня Гродзенскай фiлii БНФ Сяргей Мальчык. Яго пратрымалi там чатыры з паловай гадзiны. Патлумачылi, што ўзбуджана крымiнальная справа па факту з’яўлення ў Гродне ўлётак, у якiх змяшчаецца заклiк да звяржэння Канстытуцыйнага ладу ў Беларусi. Следчы КДБ дапытваўся, дзе С.Мальчык знаходзiўся гэтыя два днi, цi не ведае, адкуль з’явiлiся ў горадзе ўлёткi, чым займаецца ягоная арганiзацыя, хто ўваходзiць у яе склад i г.д.

У 13 гадзiн у офiс iмя Льва Сапегi прыйшлi два супрацоўнiка КДБ Сяргей Шампук i Дзмiтрый Турач, якiя выпiсалi позву Святлане Нех i забралi яе з сабой, не патлумачыўшы, у сувязi з чым. Адзiнае, што ёй сказалi: «нам патрэбны ключы ад офiса «Маладой Грамады». У Святланы iх не было, i яна адразу прызналася.

Назiральнiкi, якiя яшчэ засталiся на выбарчых участках, аказалiся без сваiх каардынатараў. Яшчэ гадзiнай пазней стала вядома, што ў КДБ знаходзяцца рэдактар газеты «Пагоня» М.Маркевiч i карэспандэнт Павал Мажэйка. Iх затрымалi два падпалкоўнiкi мiлiцыi. Прозвiшча аднаго з iх Сiманаў. Затрыманне адбылося ў цэнтры горада на Савецкай плошчы. Вiдавочна, што iх больш цiкавiла асоба Паўла, паколькi Маркевiч быў выпушчаны праз паўгадзiны, а Павал застаўся. М.Маркевiч распавядаў, што бачыў у КДБ i лiдэра мясцовых «Зубраў» Клiмава, якога затрымалi пры выездзе з Гродна. Ён накiроўваўся ў Мiнск. На думку Маркевiча, якi там пабыў, гэта акцыя застрашвання з боку сiлавых структураў.

Цiкава, што гэтыя ўлёткi 9 верасня раздаў журналiстам старшыня вабласной тэрытарыяльнай камiсii М.Енка. Маўляў, глядзiце да чаго заклiкае Ганчарык. На пытанне журналiстаў: дзе ён iх узяў, спадар Енка ад адказу ўхiлiўся. Ён запэўнiў журналiстаў, што выбары праходзяць без анiякiх парушэнняў. Тады журналiсты прывялi яму такiя прыклады, але ён адказаў: «Гэта ў вас такая iнфармацыя, а ў мяне iншая».

Цэлы дзень побач з управай БНФ у Гродне дзяжураць мiлiцыянты, па цэнтральных вулiцах горада ходзяць духавыя аркестры, гучыць музыка. Адна мая калега, зайшоўшы пасля выбараў у буфет, убачыла на стале вялiкую свiную галаву, вэнджаную, упрыгожаную нейкай зелянiнай, нават падмаляваную. Маўляў, такой яшчэ не бачыла. Гэта сапраўдны сiмвал прэзыдэнцкiх выбараў у Беларусi.

А наогул, у Гораднi халоднае надвор’е.

Увечары ў Гродне было адключана каля двухсот нумароў тэлефонаў. Перш за ўсё ў апазiцыйных дзеячоў, а таксама ў тых, хто праводзiў незалежнае назiранне за выбарамi.

После выборов

По предварительным данным

Президентом Беларуси вновь стал Александр Лукашенко. По итогам проведенного Центризбиркомом предварительного подсчета всех бюллетеней, действующий глава государства набрал 75,62 процента голосов. Единый кандидат от широкой гражданской коалиции, председатель Федерации профсоюзов Белорусской Владимир Гончарик получил, согласно официальным данным, 15,39 процента голосов, лидер Либерально-демократической партии Сергей Гайдукевич – 2,5 процента.

Наибольшее число голосов Лукашенко набрал в Гомельской области – 86,77 процента, наименьшее – в Минске – 57,92. Гончарик, напротив, имеет в столице наибольший процент голосов (30,54), а в Гомельской области – наименьший (8,51).В Гродненской области в выборах приняли участие 82,05 процента избирателей. За А.Лукашенко проголосовали – 76,96 процента, за В.Гончарика – 15,08 процента и за С.Гайдукевича – 2,87 процента. Данные по районам председатель областной избирательной комиссии М.Енко не предоставил нашей газете. Он сказал всем журналистам: «Прочитаете завтра в газете». При этом эти результаты зачитывались на заседании комиссии, но очень быстро, и никто из журналистов не имел возможности их зафиксировать.

По предварительным данным, в голосовании приняли участие 82,55 процента избирателей. Это означает, что Лукашенко набрал 62,4 процента голосов от общего числа избирателей, внесенных в списки для голосования, Гончарик – 12,7, Гайдукевич – 2,1.

Как известно, Гончарик не согласился с официальными данными Центризбиркома, заявив, что они получены в результате фальсификаций. По его данным, за действующего президента проголосовало 46,7 процента избирателей, а за единого кандидата – 40,8, поэтому Гончарик намерен добиваться проведения второго тура выборов.

Высновы незалежных назiральнiкаў

«Выбары прэзiдэнта РБ на Гродзеншчыне прайшлi ў неспакойнай атмасфэры. Я быў уражаны ўмяшальнiцтвам праваахоўных органаў у дзейнасць недзяржаўных арганiзацый» – заявiў Сяргей Шымавалос, наглядальнiк, прадстаўнiк Мiжнароднай Хельсiнскай Федэрацыi з Масквы.

С. Шымавалос зазначыў, што група расiйскiх назiральнiкаў, якая працавала падчас выбараў на Гродзеншчыне, старалася максiмальна быць аб’ектыўнай, паколькi iх цiкавiць будучае Беларусi ў плане таго, што плануюцца выбары ў Саюзны парламент. Выказаўшы павагу да выбару беларускага народу, С.Шымавалос зазначыў, што ён вымушаны адзначыць i шырокамасштабнае ўмяшальнiцтва ўладных структураў у ход выбараў. На яго думку, дзейнiчаючае заканадаўства насуперак Канстытуцыi дазваляе гэта ўладам. Ён зазначыў, што група расiйскiх назiральнiкаў пабывала больш чым на ста ўчастках. Там давялося пераканацца, што чальцы камiсiй нават па-рознаму трактуюць шэраг важнейшых нормаў Кодэкса: захоўвання бюлетэняў i ўрнаў для галасавання, iнфармавання насельнiцтва аб праграмах кандыдатаў, працэсе падлiку галасоў. Ён прывёў прыклад, калi ў Ваўкавыскiм раёне самi чальцы камiсii развешвалi ў вёсцы агiтацыйныя плакаты за аднаго кандыдата. Шымавалос прывёў некалькi прыкладаў, калi старшынi камiсiй адмаўлялi ў прадастаўленнi iм iнфармацыi, спiсаў выбаршчыкаў. Зазначыў таксама, што сiстэма выбарчых камiсiй не з’яўляецца незалежнай, паколькi дзяржаўныя органы цалкам кантралююць яе дзейнасць, вызначаюць яе склад, умешваюцца ў фармiраванне корпуса назiральнiкаў. Ён прывёў прыклад, што ва ўсёй Гродзенскай вобласцi ў выбарчыя камiсii былi ўключаны толькi 3 прадстаўнiкi апазiцыi. Назiральнiкi, якiя прысутнiчалi на ўчастках, прадстаўлялi толькi органы ўлады. Ён таксама канстатаваў, што падчас перадвыбарчай кампанii насельнiцтва не было забяспечана разнабаковай iнфармацыяй аб усiх кандыдатах. А таксама канстатаваў беспрэцэдэнтны цiск на апазiцыйныя арганiзацыi з боку дзяржаўных праваахоўных органаў. Падводзячы вынiкi свайго выступлення, Шымавалос зазначыў, што гэтае дае iм магчымасць паставiць пад сумнеў вынiкi галасавання. Ён таксама падкрэслiў, што ў Расii ягоная арганiзацыя з’яўляецца даволi ўплывовай, i абяцаў данесцi ўсю гэтую iнфармацыю да расiйскiх уладаў i грамадзян.

Аб рабоце незалежнага назiрання распавядалi Ў.Хiльмановiч, кiраўнiк мясцовай фiлii фонда iмя Сапегi, i С.Мальчык, каардынатар ад «Вясны». Як зазначыў Хiльмановiч, на старце выбараў у назiраннi па вобласцi ўдзельнiчалi 1434 чалавекi. 8-га, як вядома, па рашэнню Цэнтральнай камiсii i Гродзенскай абласной тэрытарыяльнай, былi прыняты рашэннi аб адхiленнi назiральнiкаў ад «Вясны» i фонда iмя Л.Сапегi з участкаў. Тым не менш, на некаторых участках выбары ўдалося кантраляваць. Так, да прыкладу, у Ленiнскiм раёне Гродна кантралявалiся 21 участак, у Кастрычнiцкiм – 42, у Лiдзе – 31. Цалкам сетка назiральнiкаў была выключана толькi ў Шчучынскiм, Навагрудскiм i Iўеўскiм раёнах. Па словах С.Мальчыка, уразiў факт, што вынiкi папярэдняга галасавання яўна занiжалiся, i рабiлася гэта з мэтай фальсiфiкацыi. Па яго словах, у папярэднiм галасаваннi ў вобласцi прынялi ўдзел каля 30 працэнтаў. У Ленiнскiм раёне горада складзена звыш 200 пратаколаў парушэнняў выбарчага заканадаўства, у Кастрычнiцкiм каля ста. С.Мальчык распавядаў, як спецслужбы паралiзоўвалi iх працу. Па ўсёй вобласцi ў назiральнiкаў былi адключаны тэлефоны, даводзiлася ўначы пераязджаць з аднаго месца ў другое да знаёмых людзей, дзе тэлефоны працавалi, з тым, каб перадаць iнфармацыю. У.Хiльмановiч зазначыў, што «падобнай фальсiфiкацыi выбараў не назiралася не ў адной краiне СНД». Паралельны падлiк галасоў на Гродзеншчыне ўдалося правесцi толькi на 60 участках.

По мнению миссии ограниченного наблюдения

10 сентября международная миссия по ограниченному наблюдению за выборами президента Беларуси обнародовала предварительное заключение и выводы, которые она сделала в ходе избирательной кампании.

Миссия пришла к трем следующим выводам:

– «президентские выборы 2001 года не соответствовали обязательствам по ОБСЕ относительно демократичности выборов, сформулированным в Копенгагенском документе 1999 года, и стандартам Совета Европы;

– миссия приветствует появление плюралистического гражданского общества, фундамента развития демократических политических структур, представляющих все слои населения;

– изоляция страны противоречит интересам белорусского народа и не способствует развитию демократических процессов».

В документе также говорится о том, что миссия подтвердила важность четырех критериев, выработанных европейской парламентской «тройкой» в 2000 году в качестве основополагающих принципов демократичности выборов. Это – прозрачность избирательного процесса, доступ оппонентов к государственным СМИ, отсутствие дискриминации политических оппонентов, расширение функций и полномочий парламента.

Избирательный процесс, как отмечают наблюдатели, выявил ряд серьезных недостатков. Некоторые из них связаны с особенностью политической ситуации в Беларуси, например такие:

– политический режим, который не привык к оппозиции и делает все возможное, чтобы нейтрализовать ее;

– исполнительные структуры с обширными полномочиями, в том числе правление при помощи президентских декретов, которые не уравновешены соразмерными механизмами законодательного контроля, что позволяет вносить произвольные изменения при проведении выборов;

– законодательные рамки все еще не позволяют обеспечить независимость органов избирательной администрации, целостность процесса голосования, прозрачность процедуры подсчета голосов и суммирование результатов, свободные и справедливые условия для проведения избирательной кампании, а также накладывают чрезмерные ограничения на условия проведения избирательной кампании и деятельность наблюдателей.

Называются и другие серьезные недостатки.

Вместе с тем, в документе отмечены положительные моменты, в частности, касающиеся демократического сознания граждан. Миссия, в частности, отмечает, что зарождающееся гражданское общество легализовалось и направило тысячи внутренних наблюдателей, включая и лояльных к властям. Тем не менее, говорится в документе, «глубокого сожаления достоин тот факт, что аккредитация нескольких тысяч наблюдателей была аннулирована». Демократические силы оппозиции сумели преодолеть свои разногласия и выступить на выборах совместно, что стало выражением все более зрелого политического и демократического сознания. Участие трех кандидатов предоставило избирателям Беларуси возможность подлинного выбора, хотя ограничительные права и практика проведения избирательной кампании не позволили избирателям получить полную информацию о кандидатах.

Как заявили на пресс-конференции представители всех четырех структур, входящих в миссию, – Парламентской ассамблеи ОБСЕ, Парламентской ассамблеи Совета Европы, Европарламента и ОБСЕ – они готовы сотрудничать с белорусскими властями, но при условии, что последние возьмут на себя определенные обязательства.

Падрыхтаваў М.КАРНЕВIЧ

Назад