Хто такі Асама бін Ладэн?
Злучаныя Штаты заявiлi, што адным з галоўных падазраваных у арганiзацыi тэрарыстычнага нападу на Нью-Ёрк i Вашынгтон, вынiкам якога сталася смерць, як лiчаць, больш пяцi тысячаў людзей, з’яўляецца лiдэр экстрэмiстаў з Саўдаўскай Аравii Асама бiн Ладэн. Што гэта за асоба, i што iм кiруе?
Бiн Ладэн нарадзiўся ў 1957 годзе ў Саўдаўскай Аравii ў сям’i йеменскага мультымiлiянера. Усама быў сёмым сынам у сям’i, дзе было 50 дзяцей. Брытанскi журналiст Ронi Пэйн, аўтар шэрагу кнiг пра тэрарыстаў, лiчыць, што Бiн Ладэн вельмi любiць рэкламу i выстаўляцца вялiкiм i важным лiдэрам. Ён запiсаў i распаўсюджвае тысячы аўдыё- i вiдэакасэтаў са сваiмi прамовамi, у якiх ганiць Амерыку як найвялiкшае зло ў свеце i дэкларуе вайну ёй.
Жыццё ягонае змянiлася пасля савецкага ўварвання ў Афганiстан у 1979 годзе. Ён пайшоў змагацца ў Афганiстан як партызан, супраць iнтэрвенцыi Савецкага Саюзу. Амерыканскае ЦРУ на самой справе субсiдавала навучанне партызанаў для таго, каб тыя ўвайшлi ў Афганiстан з Пакiстану i змагалiся супраць Чырвонай Армii.
Пасля таго, як Савецкая Армiя пакiнула Афганiстан, а краiна перайшла ў стадыю грамадзянскай вайны, многiя з афганскiх партызанаў палiчылi, што Амерыка, якая пакiнула рэгiён i рабiла вельмi мала, каб спынiць барацьбу, здрадзiла iм.
Iншым важным фактарам з’яўляецца тое, што бiн Ладэн, як i iншыя фанатычныя мусульмане, быў разьятраны, калi амерыканскае i iншыя заходнiя войскi прыйшлi ў Саудаўскую Аравiю цягам вайны ў затоцы. Пачынаючы з той вайны, Бiн Ладэн разглядаў прысутнае ў рэгiёне амерыканскае войска як акупацыйныя сiлы, хоць тыя i знаходзяцца там на просьбу ўрадаў, якiя баяцца, што iнакш увойдуць iрацкiя войскi Садама Хусэйна.
Бiн Ладэн вярнуўся ў сваю родную краiну ў 90-х гадах, але быў выдалены з яе за свае антыўрадавыя дзеяннi. Ён падазраваўся ў бамбаваннi аўтамабiляў у Саудаўскай Арабii ў 1995 i 1996 гадах.
Бiн Ладэн зблiзiўся з афганскiм фанатычным талiбскiм рухам, калi той захапiў кiраванне краiнай.
«Свабода»
|