«Пагоня» у аблозе
Гродзенская газета «Пагоня» атрымала ў мiнулую суботу другое папярэджанне ад намеснiка пракурора Гродзенскай вобласцi Яўгена Труцько. Надалей працягваецца крымiнальная справа, узбуджаная супраць газеты 4 верасня за абразу гонару i годнасцi прэзiдэнта РБ. I, нарэшце, 27 верасня, сёння, у Вышэйшым гаспадарчым судзе РБ у Мiнску будзе разглядацца iск Гродзенскай вабласной пракуратуры па закрыццю выдання.
Нагадаю, што незадоўга перад прэзiдэнцкiмi выбарамi, 4 верасня супраць газеты «Пагоня» была ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 367 частка 1 за абразу гонару i годнасцi прэзiдэнта РБ. Нават напалову неаддрукаваны наклад – больш 12 тысяч, спецвыпуска газеты, якi павiнен быў выйсцi ў свет колькасцю 80 тысяч асобнiкаў быў арыштаваны ў гродзенскай друкарнi. У гэты ж дзень ў рэдакцыi быў праведзены вобыск i канфiскаваны ўсе кампутары, а таксама фiнансавыя дакументы рэдакцыi з пачатку года. У пракуратуры на допытах пабывалi практычна ўсе супрацоўнiкi газеты.
У мiнулую пятнiцу цэлы дзень рэдактар «Пагонi» М.Маркевiч знаходзiўся ў камандыроўцы. Увечары пасля 22 гадзiны да яго ў кватэру прыйшоў участковы мiлiцыянер i прынёс позву ў пракуратуру. Маркевiч быў здзiўлены такiм вiзiтам i такой паспешнасцю. У суботу ў пракурорскiм кабiнеце яго чакалi следчы Кулевiч i намеснiк вабласнога пракурора Яўген Труцько. Пытаннi, па словах Маркевiча, задаваў Труцько: «Цi атрымлiваеце вы грошы за сваю рэдактарскую працу? Чые кампутары мы канфiскавалi ў рэдакцыi?» На першае пытанне Маркевiч адмовiўся адказваць, паколькi палiчыў, што яно не мае нiякiх адносiн да справы. Па другому пытанню патлумачыў, што кампутары ўласныя, супрацоўнiкаў рэдакцыi. Пасля гэтага спадар Труцько ўручыў Маркевiчу папярэджанне на аснове артыкула 16 Закона РБ «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi» аб парушэннi арт. 5 гэтага Закона. У папярэджаннi гаворыцца, што «у газеце «Пагоня» (№36 ад 04.09.2001) апублiкаваны артыкул Паўла Мажэйкi «Iдзем на выбары» , артыкул Сяргея Кракасевiча «Ён – не Лукашэнка» i верш «Абяшчалi! Абяшчаю! Буду абяшчаць!» без указання аўтара, у якiх утрымлiваюцца звесткi, якiя абражаюць гонар i годнасць прэзiдэнта РБ, а таксама ўтрымоўваюць паклёпнiцтва ў ягоны адрас».
Гродзенская газета «Пагоня» атрымала ў мiнулую суботу другое папярэджанне ад намеснiка пракурора Гродзенскай вобласцi Яўгена Труцько. Надалей працягваецца крымiнальная справа, ўзбуджаная супраць газэты 4 верасня за абразу гонару i годнасцi прэзiдэнта РБ. I, нарэшце, 27 верасня, сёння, у Вышэйшым гаспадарчым судзе РБ у Мiнску будзе разглядацца iск Гродзенскай вабласной пракуратуры па закрыццю выдання.
Нагадаю, што незадоўга перад прэзiдэнцкiмi выбарамi, 4 верасня супраць газеты «Пагоня» была ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 367 частка 1 за абразу гонару i годнасцi прэзiдэнта РБ. Нават напалову неаддрукаваны наклад – больш 12 тысяч, спецвыпуска газеты, якi павiнен быў выйсцi ў свет колькасцю 80 тысяч асобнiкаў быў арыштаваны ў гродзенскай друкарнi. У гэты ж дзень ў рэдакцыi быў праведзены вобыск i канфiскаваны ўсе кампутары, а таксама фiнансавыя дакументы рэдакцыi з пачатку года. Упракуратуры на допытах пабывалi практычна ўсе супрацоўнiкi газеты.
У мiнулую пятнiцу цэлы дзень рэдактар «Пагонi» М.Маркевiч знаходзiўся ў камандыроўцы. Увечары пасля 22 гадзiны да яго ў кватэру прыйшоў участковы мiлiцыянер i прынёс позву ў пракуратуру. Маркевiч быў здзiўлены такiм вiзiтам i такой паспешнасцю. У суботу ў пракурорскiм кабiнеце яго чакалi следчы Кулевiч i намеснiк вабласнога пракурора Яўген Труцько. Пытаннi, па словах Маркевiча, задаваў Труцько: «Цi атрымлiваеце вы грошы за сваю рэдактарскую працу? Чые кампутары мы канфiскавалi ў рэдакцыi?» На першае пытанне Маркевiч адмовiўся адказваць, паколькi палiчыў, што яно не мае нiякiх адносiн да справы. Па другому пытанню патлумачыў, што кампутары ўласныя, супрацоўнiкаў рэдакцыi. Пасля гэтага спадар Труцько ўручыў Маркевiчу папярэджанне на аснове артыкула 16 Закона РБ «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi» аб парушэннi арт. 5 гэтага Закона. У папярэджаннi гаворыцца, што «у газеце «Пагоня» (№36 ад 04.09.2001) апублiкаваны артыкул Паўла Мажэйкi «Iдзем на выбары» , артыкул Сяргея Кракасевiча «Ён – не Лукашэнка» i верш «Абяшчалi! Абяшчаю! Буду абяшчаць!» без указання аўтара, у якiх утрымлiваюцца звесткi, якiя абражаюць гонар i годнасць прэзiдэнта РБ, а таксама ўтрымоўваюць паклёпнiцтва ў ягоны адрас».
Цiкавым выглядае ў гэтай сiтуацыi тое, што газета №36 ад 4.09.2001 г. у свет так i не выйшла, яе канфiскавалi ў друкарнi, нават не дачакаўшыся, пакуль аддрукуюць увесь наклад. Да чытача яна не трапiла такiм чынам, а вось папярэджанне рэдакцыi выпiсалi. Цiкава i тое, што таксама следчыя абыйшлiся i з наступным нумарам газеты. Яе канфiскавалi ўжо поўным накладам у друкарнi, i да чытача яна зноўтакi не дайшла.
М.Маркевiч звярнуўся са скаргай да старшынi аблвыканкама Ўладзiмiра Саўчанкi i спрабаваў яму патлумачыць, што газета мае сваiх чытачоў, якiя яе чакаюць i купляюць, i што яе нельга закрываць. Аднак Саўчанка ў адказ прапанаваў Маркевiчу iсцi на працу i займацца сваёй работай. Мiкола Маркевiч звярнуўся да следчых вярнуць кампутарную тэхнiку, канфiскаваную ў рэдакцыi, на што Станiслаў Брунiн, начальнiк следчага ўпраўлення вабласной пракуратуры, па словах Маркевiча, прапанаваў яму напiсаць прашэнне на iмя вабласнога пракурора, а мы, маўляў, падумаем.
Вось у такой дзiўнай сiтуацыi знаходзiцца сёння рэдакцыя адзiнай беларускамоўнай газеты ў Гродзенскай вобласцi. Магчыма нейкую яснасць у яе лёс унясе Вышэйшы Гаспадарчы суд РБ у Мiнску.
М.КАРНЕВIЧ
|