Дзяржкамдрук адмаўляецца. Застаецца толькі пракуратура
Заўтра 5 кастрычнiка ў Вышэйшым гаспадарчым судзе РБ будзе працягнуты разгляд справы аб закрыццi недзяржаўнай гродзенскай газеты «Пагоня».
Нагадаем, што першы працэс па справе адбываўся 27 верасня. Прычынай яго пераносу стала тое, што iсцец – Гродзенская вабласная пракуратура не прадаставiла суду ўсе неабходныя для разгляду справы дакументы. Так, 27 жнiўня пракуратура накiравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд iскавую заяву ад iмя Дзяржаўнага камiтэту па друку «у iнтарэсах дзяржавы». Аднак за тры днi да паседжання суду пракуратура накiравала дадатковыя патрабаваннi да iскавай заявы. Копii гэтых дакументаў не былi прадстаўлены рэдакцыi «Пагонi», што з’яўляецца парушэннем заканадаўства. 27 верасня ў судзе прадстаўнiк юрыдычнага аддзелу Дзяржкамдруку Лiлiя Богдан заявiла, што адмаўляецца ад iскавай заявы. Пры гэтым было падкрэслена, што «Дзяржкамiтэт па друку не мае прававых падставаў для падтрымкi пракуратурай iскавых патрабаванняў».
Трэба заўважыць, адмова Дзяржкамдруку азначае значнае паслабленне ў судзе пазiцый пракуратуры, але гэта i не азначае аўтаматычнага прыпынення судовага працэсу, паколькi згодна з дзеючым заканадаўствам, пракуратура мае права самастойна падтрымлiваць iскавую заяву.
I ўсё ж вiдавочна, што не ўсё так згодна ў шэрагу дзяржаўных структур.
М.КАРНЕВIЧ
|