У панядзелак рабочыя ашмянскага заводу «Радыётэхнiка» працавалi толькi ранiцай. Потым у iхную працу ўмяшалiся энергетыкi. Вось што паведамiў старшыня прафкаму прадпрыемства Iван Амбражэвiч: «Аб 11-й гадзiне афiцыйна паведамiлi, што вымушаныя нас адключыць – бо не злiквiдавалi запазычанасць. У нас доўг за жнiвень. Пра магчымае адключэнне заводу нас папярэджвалi яшчэ на мiнулым тыднi. Была дамоўленасць, што Мiнскi трактарны завод, якi ёсць нашым партнёрам, выдасць нам вэксаль на 50 мiльёнаў рублёў. Але ў пятнiцу ў сувязi са страйкам усе грошы, якiя меў трактарны завод, яны выкарысталi, каб патушыць гэты пажар».
Паводле ягоных словаў, спыненне ашмянскага заводу яшчэ больш пагоршыць ягонае фiнансавае становiшча. Звыш 400 работнiкаў прадпрыемства з прычыны падзеяў на МТЗ засталiся без заробкаў. Як лiчыць Iван Амбражэвiч, спыненне ашмянскiм прадпрыемствам вырабу камплектных дэталяў для трактарнага заводу пагражае неяпрыемнасцямi i меiнскiм рабочым.
Мiж тым, у панядзелак 22-тысячны калектыў МТЗ, паводле звестак адмiнiстрацыi, завяршаў атрыманне жнiвеньскiх заробкаў. Каб папярэдзiць падобныя выступы, кiраўнiцтва трактарнага заводу ўжо зараз мусiць шукаць грошы для выплаты вераснёўскiх заробкаў.
Пратэст рабочых МТЗ, якiя на дзьве гадзiны перагарадзiлi вулiцу Даўгабродскую, атрымаў у Мiнску шырокi розгалас. У прыватнасцi, паўтарыць дзеяннi трактаразаводцаў прыгразiлi iхныя суседзi – рабочыя заводу аўтаматычных лiнiяў. На гэтым прадпрыемстве таксама яшчэ не выплацiлi заробкаў за жнiвень. Вось што паведамiў старшыня заводзкага прафсаюзу машынабудаўнiкоў Валеры Дыбоўскi: «Галоўная прычына затрымкi – несвоечасовае пагашэнне крэдыту. Апроч таго, у нас яшчэ не аплочаная электрычнасць. Мы ведаем пра выступ работнiкаў трактарнага заводу. Вось зараз сабраўся ў нас актыў, каб абмеркаваць гэтую тэму».
М.СТЭЛЬМАК, Радыё «Свабода»