Лiда
Пульмаскан – медыцынская навінка
У Лiдскую раённую палiклiнiку паступiла сучасная дыягнастычная навiнка коштам 40 тысяч даляраў – пульмаскан з японскай прамянёвай трубкай.
Гэты апарат не патрабуе дарагой дэфiцытнай плёнкi i ў 20 разоў меней апраменьвае арганiзм чалавека, чым традыцыйны рэнгенаўскi апарат. Дакладны дыягназ iмгненна высвечваецца на кампутары i захоўваецца назаўсёды ў базе дадзеных. Пасля ўстаноўкi апарата плануецца, што ён будзе задзейнiчаны як на бясплатнай, так i платнай аснове.
|