Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Падарунак на пад’ёмным кране

Кiраўнiк малога прадпрыемства «Дызайн» Рычард Груша падарыў лiдскаму гiсторыка-мастацкаму музею манументальную скульптуру – Благаслаўленне Зямлi. Яна выканана з камеля таполi вышынёй 3,5 метра i абхватам рук двух дарослых чалавек.

Незвычайны падарунак выгружалi пад’ёмным кранам, пасля чаго 12 грузчыкаў пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў паўдня цягнулi яе на другi паверх музея. Сам твор уяўляе сабой велiчны сiмвал прыроды, якая благаслаўляе Дзеву Марыю з младзенцам Iсусам Хрыстосам на руках.

Пяць гадоў таму Р.Груша падарыў музею Адама Мiцкевiча ў Наваградку ягоны бюст, высечаны з дуба. Дарэчы, Р.Груша адкрыў у Лiдзе выставу жывапiсу, якая карыстаецца ў наведвальнiкаў папулярнасцю. Адным словам – сапраўдны мастак.

П.МАКАРЭВIЧ

Назад