Лiда
Рыба, як у Хэменгуэя
Цэлую гадзiну вялiзны шчупак цягаў па возеры рыбака ў лодцы.
Падзеi адбывалiся ў Лiдскiм раёне на Дзiтвянскiм вадаёме i нагадвалi сюжэт апавядання Э.Хэмiнгуэя «Старык i мора». Як i ў апавяданнi, перамог рыбак. Шчупак даўжынёю 1м 25 см заважыў больш 11 кiлаграмаў. Гэта пакуль рэкордны ўлоў у Лiдскiм раёне сёлета.
А кажуць, што ў нашых вадаёмах рыбы не стала.
П.МАКАРЭВIЧ
|