Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Смаргонь

Дзень Маці ў Смаргоні

Амаль поўную залу смаргонскага Дома культуры сабрала свята, прысвечанае Дню Мацi. Ладзiлi акцыю грамадская арганiзацыя «Агеньчык надзеi» i аб’яднанне шматдзетных бацькоў г. Смаргонi.

Праграма свята складалася з канцэрту мастацкай самадзейнасцi, выставы творчасцi дзяцей, спабору на лепшы восеньскi букет.

Паводле словаў кiраўнiцы «Агеньчыка надзеi» сп-нi Валянцiны Сячынскай, акцыя сталася адной з першых сумесных справаў мясцовых грамадскiх арганiзацыяў.

Назад