Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Гродна

Купляй беларускае!

Ужо добрай традыцыяй стала для незарэгiстраванай арганiзацыi «Малады Фронт» адзначаць штомесяц Дзень беларускага вытворцы.

У мiнулую пятнiцу сябры арганiзацыi вырашылi сабрацца разам, каб адзначыць гэты дзень, але старшыню арганiзацыi Вадзiма Саранчукова ля пад’езда яго дома ўжо чакаў АМАПаўскi УАЗiк. Як толькi Вадзiм выйшаў з пад’езда, яго затрымалi i даставiлi ў адзяленне, дзе прымусiлi напiсаць тлумачэнне, i канфiскавалi каля 400 улётак. Па словах Саранчукова, улёткi змяшчалi тэкст у падтрымку беларускiх прадпрыемстваў i заклiкi купляць беларускае. Запланаваная акцыя з раздачай улётак ў падтрымку беларускага вытворцы пераўтварылася ў звычайную тусоўку.

Д.ЯГОРАЎ

Назад