Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Памёр Мікалай Лук’янаў

Гродзенскi мастак, член Саюза мастакоў Беларусi, з 1989 па 1997 г. ён узначальваў Гродзенскую абласную арганiзацыю Саюза мастакоў Беларусi.

Нарадзiўся 11.2.1952 у Вiцебску. Скончыў Рэспублiканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчаму мастацтву (1970), Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут (1977). Вучыўся ў Л.Шчамялёва, Г.Вашчанкi. Удзельнiк мастацкiх выставак з 1985 г. Працаваў у манументальна-дэкаратыўным жывапiсе. Займаўся станковым жывапiсам. Асноўныя творы: вiтражы ў Доме грамадзянскiх абрадаў, Палацы пiянераў, вытворчым аб’яднаннi «Хваля», дзiцячых музычных школах № 1 i № 5, рэстаране «Беларусь»; сграфiта ў прафiлакторыi вытворчага аб’яднання «Азот» i вытворчым аб’яднаннi «Хiмвалакно» (усе ў г. Гродна); роспiс у ПТВ № 191 г.п. Казлоўшчына; вiтражы ў ЗАГСах г. Лiды, Шчучына i Палацы культуры г.п. Скiдзель (усе ў Гродзенскай вобласцi); люстры ў Нацыянальным банку Беларусi.

Мастакi Гродзеншчыны смуткуюць з нагоды смерцi Мiкалая Лук’янава, нашага калегi i сябра, i выказваюць шчырае спачуванне родным i блiзкiм нябожчыка.

Абласная арганiзацыя i прадпрыемства «Мастацтва» Беларускага Саюза мастакоў

Назад