Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«Дзяды» прайшлі спакойна

2 лiстапада каля трыццацi гарадзенцаў зранку ўсклалi кветкi на могiлкi пахаваных у Гродна славутых землякоў. Увечары актывiсты БНФ «Адраджэнне», «Маладога Фронту», «Маладой Грамады» ды iншых арганiзацый ускладалi кветкi i запальвалi знiчкi ў памятных дошак дзеячоў Беларусi.

Для шэрагу грамадскiх арганiзацый стала традыцыяй наведваць штогод могiлкi, яна доўжыцца ўжо пяць гадоў. Тое ж самае тычыцца ўскладання кветак да памятных дошак у горадзе. У мiнулым годзе «Дзяды» скончылiся арыштам 23 чалавек, складаннем адмiнiстратыўных пратаколаў. Год таму мiлiцыя павяла сябе даволi жостка – людзей валiлi на асфальт, адзявалi кайданкi i валаклi ў мiлiцэйскiя машыны, не гледзячы, хто перад iмi – жанчыны, старыя, цi падлеткi. У гэтым годзе абышлося без складання пратаколаў i затрыманняў, а каля группы ў трыццаць чалавек нават не было вiдаць звычайных для такiх мерапрыемстваў «варанкоў».

Д.ЯГОРАЎ

Назад