Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

У Свіслачы ўшанавалі Каліноўскіх

«...сёння, 3 лiстапада 2001 года, ўрачыста прысягаю з гэтага iмгнення да самой смерцi верна служыць справе адраджэння Беларускай Нацыi. Нiколi нi ў думках, нi на словах, нi справамi сваiмi не зняважаць i не плямiць святога iмя Беларусi...»

– Такiмi словамi пачыналася прысяга, якую прыносiлi сябры незарэгiстраванага «Маладога Фронту» на месцы былой сядзiбы беларускага паўстанца Кастуся Калiноўскага. У той жа дзень у Свiслачы адбылiся мерапрыемствы, прысвечаныя святу «Дзяды». Прадстаўнiкi розных арганiзацый са Свiслачы, Гродна, Слонiма, Ваўкавыска i Бераставiцы наведалi i ўсклалi кветкi да магiлы Вiктара Калiноўскага – аднаго з натхняльнiкаў паўстання, да помнiка Кастуся Калiноўскга, да помнiка абаронцам Беларусi. У Якушоўцы – сядзiбе Калiноўскiх – адбыўся канцэрт беларускiх бардаў – В. Шалкевiча, В. Жамойцiна, А. Мельнiкава.

Д.ЯГОРАЎ

Назад