Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Музыка

Супрацоўнiчай з РНЕ

«Беларуская Музычная Альтэрнатыва» у гэтым месяцы плануе выпусцiць дыск «Hard And Heavy», але шэраг беларускiх гуртоў i антыфашыстская каалiцыя «Разам» заклiкаюць байкатаваць яго, таму што лiчаць, што запрошаны «БМА» да ўдзелу ў праекце гурт APRAXIA належыць да нацыянал-сацыялiстаў, як i РНЕ, за якой зацвердзiлся iмiдж прафашыстскай арганiзацыi.

Лидар БМА Вiталь Супрановiч так пракаментаваў заклiк да байкоту: «Не ведаю, чаму яны вырашылi аб’явiць байкот, гэта iх права. Але я лiчу, што ў нармальнага чалавека не з’явiцца думкi, што БМА будзе весцi фашыстоўскую прапаганду».

Як кажуць, «каша» заварылася з-за таго, што прадстаўнiк гурта APRAXIA ў адным з iнтэрв’ю заявiў, што займаецца барадзьбой у складзе «сур`ёзнейшай i вельмi вялiкай нацыянал-сацыялiстычнай арганiзацыi», што дае падставу думаць аб прыналежнасцi члена гурта да РНЕ.

Д.ЯГОРАЎ

Назад