«Персідскі дыван» за 6000 у.а.
У аўторак, 13-га лiстапада, а 16-й гадзiне ў выставачнай зале на вулiцы Ажэшкi плануецца адкрыццё буйной выставы-продажу.
Да ўдзелу ў ёй запрошаны ўсе сябры Гродзенскай фiлii Саюза мастакоў. Яна налiчвае болей за сто чалавек, каля сарака з якiх жывуць i працуюць у Гродне. Мастакi ўласнымi намаганнямi вырашылi сабраць грошы на аднаўленне выставачнай залы. За ўвесь час яе iснавання нi разу не праводзiўся капiтальны рамонт. Для таго, каб давесцi да ладу столь i падлогу, пафарбаваць сцены i набыць новыя свяцiльнiкi, трэба сабраць каля 6 000 у.а.
I. АстраЎцова
|